Вікісховішча:Апраграмаваньне

From Wikimedia Commons, the free media repository
Jump to navigation Jump to search
This page is a translated version of a page Commons:Software and the translation is 100% complete. Changes to the translation template, respectively the source language can be submitted through Commons:Software and have to be approved by a translation administrator.

Shortcuts: COM:SOFT • COM:SW

Прагулка першых крокаў
Парады і падказкі
Трэція бакі
Стварэньне ў Вікісховішчы

Гэта падбор праграмаў, распрацаваных, каб дапамагчы ў маніпуляваньні мультымэдыя (малюнкамі і гукам), якія раяць вікімастакі і Графічная лябараторыя. Гэтыя праграмы лічаць вельмі карыснымі прыладамі для задачаў рэтушаваньня, праўкі і ў стварэньні выяваў, ілюстрацыяў, мапаў, фотаздымкаў і мультыплікацыяў. Яны таксама дапамагаюць у запісе, праўцы і пераўтварэньні гукавых файлаў.

Кожная праграма звычайна мае ўласныя адмысловыя форумы і падручнікі, якія магчыма знайсьці анлайн. Складзеныя з назвы праграмы пошукавыя радкі, за якімі ідзе тэрмін «форум» або «падручнік», звычайна будуць прадстаўляць жаданыя вынікі з вашага ўлюбёнага пошукавіка.

Рэкамэндаванае апраграмаваньне

These free software products have been labeled by the Wikigraphists of the Graphic Lab the "five stars" of editing and creation of images, illustrations, maps, photograph and animations:

Logo Name Features Operating System Download Example
Inkscape Creator of SVG vector images. It can also be used to export PNG. Linux; Windows; Mac OS X inkscape.org
(see more...)
GIMP Similar to Photoshop, suite for image manipulation and creation of raster graphics, PNG, JPG, GIF, XCF). Can also be used to create animations when the GIMP Animation Package (GAP) is installed. Linux; BSD; Solaris; Windows; Mac OS X gimp.org
hugin Stitch panorama images and correct perspective Windows; Linux; BSD; Mac OS X; Other Unix Systems hugin.sourceforge.net
Blender Creation and editing of 3D images. Windows; Linux x86/PPC; Solaris; Irix ; BSD; Mac OS X blender.org
Dia Create and edit diagrams and graphics that only require basic shapes. Supports exporting to vector (SVG) and various raster file formats. Windows; Linux; Mac OS X dia-installer.de

Глядзіце Вікісховішча:Шаблёны створанага з дапамогай... дадаткова.

Карыснае апраграмаваньне

Агульнае апраграмаваньне

Гэтыя пакеты апраграмаваньня раіла супольнасьць Вікісховішча для выкарыстаньня ў маніпуляваньні выявай:

  • «Праграма маніпуляваньня выявай ГНУ» («ГІМП», анг. «GIMP»), хатняя старонка на www.gimp.org — высакаякасны адкрыты выяварэдагавальны набор, падобны да «Фоташопа» (вольная праграма для «Лінукса», «Ўіндоўз» і «Мак ОС Х»). Адчыняе шматлікія выгляды файлаў і маніпулюе імі, у тым ліку выглядам Сумеснай групы фотаэкспэртаў (СГФЭ, анг. JPEG), пераноснай сеткавай графікай (ПСГ, анг. PNG) і анімаваным выглядам абмену графікай (ВАГ, анг. GIF).
  • «Інкскейп» (анг. «Inkscape»), хатняя старонка на www.inkscape.org — праграма для вэктарнай графікі, падобная да «Адоба Ілюстратара» і «Корэл Дро» (вольны, адкрыты зыходнік — для «Лінукса», «Ўіндоўз» і «Мак ОС Х»).
  • «ЛібрэОфіс» (анг. «LibreOffice») выкарыстоўвае ўсе віды выяваў (вольны, адкрыты зыходнік — для «Лінукса», «Ўіндоўз» і «Мак ОС Х»).
  • «ВыяваЧары» (анг. «ImageMagick»), хатняя старонка на www.imagemagick.org — пераўтварэньне выявы, эфэкты і прагляд. Асабліва карысная для сцэнарнага і «кучнага» маніпуляваньня (вольны, адкрыты зыходнік — для «Лінукса», «Майкрасофт Ўіндоўз» і «Мак ОС 9» або «Х»).
  • «Гікі» (анг. «Geeqie»), хатняя старонка https://www.geeqie.org/ — выдатны выявапрагляднік (вольнае апраграмаваньне для «Лінукса», «Мак ОС Х» і іншых «Юнікс»-падобных сыстэмаў).
  • «Пэйнт.НЭТ» (анг. «Paint.NET»), хатняя старонка на www.getpaint.netбясплатнае апраграмаваньне з добрым інтэрфэйсам карыстальніка, але толькі для «Ўіндоўз». Падтрымлівае пераносную сеткавую графіку (ПСГ, анг. PNG), выгляд абмену графікай (ВАГ, анг. GIF), выгляд Сумеснай групы фотаэкспэртаў (СГФЭ, анг. JPEG), бітмапы (БМП, анг. BMP), выгляд файла пазначанай выявы (ВФПВ, анг. TIFF), дакумэнты «Фоташопа» (ДФШ, анг. PSD; з убудовай) і электронны выгляд неапрацаванай выявы для «Нікона» (ЭВН, анг. NEF), як і пераўтварэньне выяваў у гэтых выглядах ды маніпуляваньне імі.
  • «Дарктэйбл» (анг. «Darktable») www.darktable.org — прылада неразбуральнага рэдагаваньня здымкаў, асабліва калі працуеце з файламі неапрацаваных выяваў — выдатная для кадраваньня, выпраўленьня трапэцыйнасьці і колеру, павышэньня рэзкасьці; вольны і адкрыты зыходнік даступны для «Лінукса» і «Юнікса»-падобных АС, «Мак ОС Х» і «Ўіндоўз».
  • «РоТэрапія» (анг. «RawTherapee») стварае выявы зь неапрацаваных файлаў, вольная праграма для «Лінукса», «Ўіндоўз» і «Мак ОС Х».
  • «Крыта» (анг. «Krita») — вольнае апраграмаваньне для рэдагаваньня малюнкаў і выяваў пад «Лінукс», «Ўіндоўз» і «Мак ОС Х».

Бясплатнае апраграмаваньне для асабістага карыстаньня

  • «ІрфанВію» (анг. «IrfanView»), хатняя старонка на www.irfanview.com (пад «Майкрасофт Ўіндоўз») — шматфункцыянальная прылада з падтрымкай шматлікіх выглядаў выявы, карысная для прагляду і пераўтварэньня выяваў.
  • «ЭкснВію» (анг. «XnView»), хатняя старонка на www.xnview.com (пад разнастайныя плятформы) — шматфункцыянальная прылада з падтрымкай шматлікіх выглядаў выявы, карысная для прагляду і пераўтварэньня выяваў, даданьня мэтададзеных пашыральнай плятформы Міжнароднай рады сувязі прэсы (МРСП, анг. IPTC) і каардынатаў Глябальнай сыстэмы пазыцыяваньня (ГСП, анг. GPS).

Анлайн

  • «Замзар» (анг. «Zamzar»), хатняя старонка на zamzar.com — прапануе анлайн-службу пераўтварэньня файла для разнастайных выглядаў, у тым ліку відэа і гуку Огг (анг. Ogg).
  • «ВольныФайлаКанвэрт» (анг. «FreeFileConvert»), хатняя старонка на freefileconvert.com — дазваляе карыстальніку пераўтвараць файлы ў розных выглядах, падтрымлівае большасьць пашыраных выглядаў відэа, гуку, дакумэнтаў і выяваў.
  • http://video.online-convert.com/convert-to-ogg
  • «ФайлаПрагляднік» (анг. «FileViewer») — анлайн-прылада для прагляду шматлікіх малавядомых выглядаў малюнкаў (пераносная піксэльная мапа [ППМ, анг. PPM], графічны адаптэр «Трувіжн» [ГАТ, анг. TGA] і малюнкаабмен [МЛА, анг. PCX]) і іх пераўтварэньня ў выгляд Сумеснай групы фотаэкспэртаў (СГФЭ, анг. JPG) або пераносную сеткавую графіку (ПСГ, анг. PNG).
  • «Пераўтаваральнік МП4 у МП3» (анг. «MP4 to MP3 Converter») дазваляе карыстальніку пераўтварыць відэафайл 4-га выгляду Экспэртнай групы ў рухомых выявах (РВ4 або МП4, анг. MP4) у гукавыя файлы МП3 (3-і гукавы слой рухомых выяваў, анг. MP3).

Сшываньне панарамы і выпраўленьне трапэцыйнасьці

Выгляд Сумеснай групы фотаэкспэртаў

Выгляд Сумеснай групы фотаэкспэртаў (СГФЭ, анг. JPEG) — стратны выгляд выявы; большасьць выяварэдагавальнага апраграмаваньня можа кадаваць і дэкадаваць яго, але таксама магчыма выканаць пэўныя пераўтварэньні ў СГФЭ бясстратна.

  • «СГФЭкроп» і «СГФЭтран» (анг. «JPEGcrop» і «JPEGtran»): jpegtran — дастасунак каманднага радка, які можа выконваць разнастайныя бясстратныя пераўтварэньні файлаў у выглядзе СГФЭ. Яго магчыма скарыстаць з «МаПіВі» («Здымкапрагляднікам Марціна», анг. «MaPiVi») для графічнага інтэрфэйсу карыстальніка (ГІК; хоць памер перадпрагляду адбору падаецца абмежаваным). «СГФЭкроп» — прылада каманднага радка з падобным прызначэньнем. Таксама існуе выданьне пад «Ўіндоўз», даступнае з ГІК.
  • Існуе тэг абменнага выгляду файла выявы (АВФВ, анг. EXIF) «Кірунак» (анг. «Orientation»), які кажа праглядальнаму апраграмаваньню, што выяву варта павярнуць перад паказам. На жаль, ня ўсё апраграмаваньне падтрымлівае тэг, таму некаторыя выявы могуць незаўважна мець памылковае значэньне ў ім. Тэг магчыма правіць з дапамогай «АВФВпрылады» (анг. «EXIFtool»; напрыклад, яго магчыма адключыць з дапамогай «exiftool -Orientation=Normal»). Глядзіце Вікісховішча:Вясковая помпа/Архіў/2011/10#Самавярчэньне шляхам выкарыстаньня тэга АВФВ з дапамогай МэдыяВікі 1.18 (анг.) і Вікісховішча:Абменны выгляд файла выявы наконт дадатковых падрабязнаасьцяў. Фізычнае вярчэньне выявы замест праўкі тэга можа быць стратным, таму глядзіце Вікісховішча:Мультымэдыя для ачысткі: Наліхеныя здымкі або здымкі з заўважным нахілам камэры.
  • Прылада кадраваньня і Cropbot дазваляюць кадраваць запампаваныя файлы выгляду СГФЭ бясстратна шляхам выкарыстаньня jpegtran, таму не патрэбна само апраграмаваньне.
  • «СГФЭснуп» (анг. «JPEGsnoop») — вольная і адкрытая прылада, каб чыніць і разглядаць сапсаваныя файлы ў выглядзе СГФЭ. Толькі для «Ўіндоўз», але добра працуе пад «Віном» (анг. «Wine»).

Выгляд абмену графікай

Выглядам абмену графікай (ВАГ, анг. GIF) варта карыстацца толькі для мультыплікацыі тут, а сьпіс прыладаў мае гэта на ўвазе.

  • «ВАГсікл» (анг. «GIFsicle»): прылада каманднага радка для стварэньня і аптымізаваньня мультыплікацыйнага ВАГ, а таксама маніпуляваньня ім.
  • «РазМАРОЗь» (анг. «UnFREEz») — адкрытае апраграмаваньне з графічным інтэрфэйсам карыстальніка для стварэньня мультыплікацыйнага ВАГ.

Пераносная сеткавая графіка

Пераносная сеткавая графіка (ПСГ, анг. PNG) — бясстратны выгляд, які выкарыстоўваюць для ўсялякага роду дыяграмаў і здымкаў экрану, для якіх маштабавальная вэктараная графіка (МВГ, анг. SVG) нязручная.

  • «АптыПСГ» (анг. «OptiPNG»): прылада каманднага радка для аптымізаваньня выяваў ПСГ.
  • «ПрасПСГ» (анг. «AdvPNG»): прылада каманднага радка для далейшага перасьцісканьня выяваў ПСГ. Варта выкарыстоўваць пасьля «АптыПСГ».
  • Агляд прыладаў для ПСГ: параўнаньне разнастайных іх відаў, у тым ліку «ТруПСГ» (анг. «TruePNG»), «ПСГаўт» (анг. «PNGout») і «Зопфлі» (анг. «Zopfli»).
  • pngcrush

Маштабавальная вэктарная графіка

Асноўны артыкул: Дапамога:Маштабавальная вэктарная графіка

Маштабавальная вэктарная графіка або МВГ (анг. SVG) — заснаваны на пашыральнай мове разьметкі (ПМР, анг. XML) выгляд вэктарных малюнкаў. Яе магчыма стварыць і правіць уручную як тэкставы файл або правіць праз адмысловую праграму. Бітмапы (растравыя малюнкі) магчыма пераўтварыць у МВГ (асабліва дыяграмы і мапы).

Глядзіце Дапамога:Маштабавальная вэктарная графіка#Апраграмаваньне наконт сьпісу апраграмаваньня.

Огг Ворбіс (гук)

Ворбіс (анг. Vorbis) — стратны аўдыёкодэк. Відэапрылады таксама могуць скарыстаць чысты гук.

  • «Одасіці» (анг. «Audacity») — прасунуты рэдактар гуку з падтрымкай зьмешваньня і разнастайных эфэктаў. Можа выводзіць праекты ў выглядзе Огг Ворбіса. Падручнік на яго бачыне зьмяшчае параду пра ўзнаўленьне гуку з касэтаў, доўгагральных пласьцінак і міні-кружэлак.
  • «МП3сплт» (анг. «Mp3splt») і «Оггз-чоп» (анг. «Oggz-chop») дазваляюць расколваць файлы Огг Ворбіс безь перакадоўкі.
  • Гуказапісвальнік «Штука» (анг. «Shtooka Recorder») — праграма для «Ўіндоўз», якае дазваляе саматужны запіс вымаўленьня шматлікіх словаў і выразаў з тэкставага сьпісу (можаце запісаць 500 словаў за 20 хвілінаў). Ён можа захоўваць файлы ў хвалепадобным выглядзе аўдыёфайла (ХВАВ, анг. WAV), выглядзе Огг (анг. Ogg) і вольнага бясстратнага аўдыёкодэка (ВБАК, анг. FLAC) з улучэньне тэга заўвагі Ворбіс.
  • Гуказапісвальнік «Язык» (анг. «Yazik Recorder») — кросплятформенны (на Пітоне) адпаведнік гуказапісвальніка «Штука».
  • «Огг-пераўтваральнік» (анг. «Ogg Converter»)дазваляе вам пераўтвараць файлы Огг у 11 іншых гукавых выглядаў.

Огг Тэора і ВэбМ (відэа)

Глядзіце таксама: Дапамога:Пераўтварэньне відэа

Тэора (анг. Theora) — стратны відэакодэк. У «Ўіндоўз» можаце ўсталяваць фільтар «НаўпроставыПаказ» (анг. «DirectShow») ад «Ксіфа» для прайграваньня Огг Ворбіса і Тэоры ў Мэдыяпрайгравальніку «Ўіндоўз» і «ЎінАМПе» (Прасунуты мультымэдыя-прадукт «Ўіндоўз», анг. WinAMP). Можаце скарыстаць роднае відэарэдагавальнае апраграмаваньне вашай апэрацыйнай сыстэмы для задачаў рэдагаваньня на вашым мясцовым абсталяваньні:

  • «ОпэнШот» (анг. «OpenShot») — просты ў карыстаньні, адкрыты відэарэдактар для «Ўіндоўз», «МакОС», «Лінукса» і «ХромОС».
  • «КДЕнлівр» (Нелінейны відэарэдактар Файнага настольнага асяродзьдзя, анг. «Kdenlive») — магутны адкрыты відэарэдактар для «Лінукса» і «Ўіндоўз».
  • «ПіТыВі» (анг. «Pitivi») — відэарэдактар з адкрытым зыходнікам для «Лінукса».
  • «айМуві» (анг. «iMovie») для «Макінтоша» (уласьніцкі).
  • Кінастваральнік «Ўіндоўз» (анг. «Windows Movie Maker») для «Ўіндоўз» (уласьніцкі, закінуты).

Глядзіце таксама

Сьпісы ў іншых праектах