Вікісховішча:Першыя крокі/Перанос файла і прылады

From Wikimedia Commons, the free media repository
Jump to navigation Jump to search
This page is a translated version of a page Commons:First steps/File transfer and tools and the translation is 100% complete. Changes to the translation template, respectively the source language can be submitted through Commons:First steps/File transfer and tools and have to be approved by a translation administrator.
Прагулка першых крокаў
Парады і падказкі
Трэція бакі
Як спрасьціць вашую працу ў Вікісховішчы

Перанос файлаў зь іншых праектаў

Добрая думка пачаць перанос файлаў пад дазволам вольнага аўтарскага права зь іншых праектаў, бо файлы на Вікісховішчы могуць скарыстаць усе праекты «Вікімэдыі».

Пазьбяганьне мініяцюрных выяваў

Пашыраная памылка, калі запампоўваюць выявы зь іншага праекту «Вікімэдыі» ў Вікісховішчы, каб узнавіць паменшанае выданьне, таксама вядомае як мініяцюра. Апраграмаваньне МэдыяВікі дазваляе ўдзельнікам устаўляць мініяцюрныя выданьні выяваў у артыкулы простым даданьнем парамэтра значак у спасылку на выяву. Калі артыкул праглядаюць, запампоўваецца толькі паменшанае выданьне. Таксама на старонках выявы дапомна паказваюць толькі мініяцюру (са спасылкай на поўнапамернае выданьне ніжэй). Калі ўдзельнік захоўвае выяву наўпрост з паменшанага выданьня, яе захаваюць у тым памеры і, такім чынам, істотна абнізяць у якасьці параўнальна з поўнапамерным спачатнікам. Лік паземных піксэляў дададуць у назву файла, даўшы назву, падобную да «150px-прыклад.png».

  1. Вярніцеся да крыніцы (якая мае ўдакладняцца на старонцы выявы).
  2. Пстрыкніце на паменшаным выданьні выявы, каб перайсьці да поўнага выданьня.
  3. Захавайце і запампуйце поўнае выданьне.
  4. Пасьля гэтага пазначце мініяцюрнае выданьне шаблёнам «Дублікат» ({{Duplicate}}) і падайце разам з шаблёнам спасылку на поўнапамерную выяву.

Хада пераносу файла

Калі скапіявалі файл зь іншага праекту «Вікімэдыі», адзначце зь якога (напрыклад, «Беларуская Вікіпэдыя»), творцу там і спачатны загаловак. Таму, калі ласка, выконвайце рэкамэндацыі Вікіпэдыі Перанос выяваў у Вікісховішча (анг.), каб перанесьці файлы зь Вікіпэдыі. Асабліва не пераносьце некамэрцыйныя выявы і выявы ў сумленным карыстаньні. Іх выдаляць імгненна без дадатковага папярэджаньня і не перазагрузяць у Вікісховішча.

Спытайце ў Гутаркі Вікісховішча:Дазволы наконт паясьненьня, калі маеце пытаньні датычна ўмоваў для пэўных мэдыяфайлаў.

Дадатковыя прылады

Прылада загрузкі «Commonist»

Існуюць дадатковыя даступныя праграмныя прылады для некаторых адмысловых задачаў, як то запампоўка вялізнага ліку выяваў і іх абслугоўваньне ў Вікісховішчы. Ява-праграма Commonist карысная, калі запампоўваеце вялізны лік выяваў. Таму зірніце на нашую старонку Прылады, каб спрасьціць вашую штодзённую працу ў Вікісховішчы.

Дадатковае чытво

Старонкі Вікісховішча:

Старонкі Вікіпэдыі: