Вікісховішча:Аўдыё

From Wikimedia Commons, the free media repository
Jump to navigation Jump to search
This page is a translated version of a page Commons:Audio and the translation is 100% complete. Changes to the translation template, respectively the source language can be submitted through Commons:Audio and have to be approved by a translation administrator.

Вікісховішча прымае і заахвочвае запампоўку гукавых файлаў у Вікісховішча. Гукавыя файлы, падобна выявам, варта надаваць пад вольным дазволам. Пажаданы выгляд гукавога кантэйнэраОгг (анг. Ogg), але іншыя віды файлаў падтрымліваюць. Калі запампоўваеце гукавыя файлы, скарыстайце від файла oga; для відэа ogv, каб адрозьніваць сярод агульнага віду файла ogg.

Вольны бясстратны аўдыёкодэк (ВБАК, анг. FLAC), укаранёны ў кантэйнэр Огг або ў яго родны выгляд кантэйнэра, падтрымліваюць дастасункі, дзе патрабуецца бясстратнае сьцісканьне, напрыклад, праекты, дзе файл варта шматразова правіць.

З дапамогай усіх прыладаў відэаапрацоўкі можаце лёгка выцягнуць гукавы ўрывак зь відэа.

Канвэртацыя аўдыё

Інтэрфэйс карыстальніка «Одасіці» (анг. Audacity)

Каб пераўтварыць ваш гук у адзін дапушчальных выглядаў, можаце скарыстаць большасьць відэапераўтваральнікаў, бо тыя могуць таксама скарыстаць гук бязь відэа або выцягнуць гук зь відэа. Прылада каманднага радка «Хуткая перамотка Экспэртнай групы ў рухомых малюнках» («ХПэгрм», анг. «FFmpeg») даступная для розных апэрацыйных сыстэмаў і ўнутрана выкарыстоўваецца шматлікімі прыладамі з графічным інтэрфэйсам карыстальніка. У «Лінуксе» праверце «ОггКанвэрт». Для «Ўіндоўза і «Лінукса» можаце скарыстаць «Мясцовы відэакліент» («МВК», анг. «VLC»), каб пераўтварыць, напрыклад, «m4a» ў «oga».

З дапамогай сучасных агляднікаў сцэнары Opusenc.js і Flac.js пераўтвараюць выгляд файла абмену аўдыё (ВФАА, анг. AIFF), хвалепадобны выгляд аўдыёфайла (ХВАФ, анг. WAVE) і неапрацаваны гук у Опус або Вольны бясстратны аўдыёкодэк (ВБАК, анг. FLAC).

«Відэа2сховішча» магчыма скарыстаць, каб выцягнуць гук зь відэа, разьмешчанага на разнастайных бачынах, у тым ліку на самім Вікісховішчы (варта ўкласьці сам уніфікаваны лякатар рэсурсу (УЛР) відэафайла, а ня УЛР старонкі файла).

Стварэньне і рэдагаваньне аўдыё

Калі запісваеце гукі або ўзоры маўленьня з дапамогай вашага ўласнага абсталяваньня, калі ласка, парупіцеся пра наступныя акалічнасьці. Упэўніцеся, што выключылі ўсе фонавыя шумы. Хоць магчыма прыбраць непажаданы шум з гукавога патока пасьля, лепш зьменшыць вашую рэдагавальную працу. Да таго ж, раюць скарыстаць высакаякасны мікрафон. Лічыцца, што ўбудаваныя апаратныя мікрафоны, асабліва на ноўтбуках, ствараюць запісы, якія ўлучаюць адсячэньне і шум, і таму нізкія суадносіны сыгналу і шуму (ССШ).

«Одасіці» ня толькі здатная запісаць гук, але таксама прапануе шматплятформенную прыладу рэдагаваньня для неабмежаванага ліку гукавых патокаў. Падручнік карыстальніка «Одасіці» прапануе парады, падагнаныя пад такія адмысловыя выпадкі карыстальнікаў, як аблічбоўка аналягавага матэрыялу, таму прачытайце яго.

Заўвага пра аўтарскае права

Запампоўвальнікам варта ўпэўніцца, што сабралі ўсе патрэбныя правы, у тым ліку правы на запіс і правы ад усялякіх закранутых перакладнікаў, выканаўцаў, кампазытараў і песеньнікаў, дзе датычыць. Гэтыя асабістыя правы варта ўдакладніць асобна на старонцы апісаньня кожнага гукавога і відэафайла.

Агенцтвы зьбіраньня аўтарскага права прадстаўляюць правы карыстаньня, якія паходзяць ад правоў творцаў на працы іх сябраў. Часта творцы вымушаныя перадаць вынятковыя правы карыстаньня на ўсе свае працы агенцтву, як патрабуецца статутам агенцтва зьбіраньня. І як вынік, нават самім творцам патрабуецца дазвол агенцтва, каб выдаць сваю ўласную працу пад вольным дазволам. Большасьць вялізьнейшых агенцтваў ня дасьць згоды на прымальныя Вікісховішчу дазволы.

Глядзіце таксама