Вікісховішча:Першыя крокі/Якасьць і апісаньне

From Wikimedia Commons, the free media repository
Jump to navigation Jump to search
This page is a translated version of a page Commons:First steps/Quality and description and the translation is 100% complete. Changes to the translation template, respectively the source language can be submitted through Commons:First steps/Quality and description and have to be approved by a translation administrator.
Прагулка першых крокаў
Парады і падказкі
Трэція бакі

Гэтя старонка дае хуткую даведку наконт ажыцьцяўленьня высакаякаснага ўнёску ў «Вікімэдыі».

Як рабіць дасканалыя мэдыязапампоўкі

Выявы

Выяву Тытана, які ёсьць месяцам Сатурна, з касьмічнага зонда запампавалі ў найвышэйшай даступнай якасьці і з рэкамэндаваным апісаньнем (пстрыкніце на выяву, каб убачыць яе старонку)

Агулам кажучы, якасьць і разрозьненьне выявы маюць быць як мага вышэйшымі, каб выявы маглі скарыстаць, напрыклад, у высакаякасных раздрукоўках. МэдыяВікі — сэрвэрнае вікі-апраграмаваньне для праектаў «Вікімэдыі» — можа маштабаваць выявы ў большасьці выглядаў на ляту пры патрэбе, а прастору захоўваньня не абмяжоўваюць, таму турботы пра час і памер запампоўкі ня маюць стрымваць вас ад запампоўваньня файла ў найвышэйшым даступным разрозьненьні.

Памер і маштабаваньне

На лістапад 2019 году апраграмаваньне МэдыяВікі ня можа апрацоўваць файлы ў выглядзе абмену графікай (ВАГ, анг. GIF) памерам больш за 100 мэгапіксэляў. Але іншыя выявы ў такім высокім разрозьненьні прыдатныя. Вам варта памножыць разрозьненьне на лік кадраў для анімаваных файлаў у ВАГ (анг. GIF). Файлы пераноснай сеткавай графікі (ПСГ, анг. PNG) мініяцюрызуюць, калі тыя менш за 2,5 млрд піксэляў — квадрат 50 000 × 50 000 піксэляў, 57 732 × 43 299 піксэляў пры суадносінах бакоў 4:3, 63 600 × 39 307 піксэляў пры залатым сечыве (1,62:1) або 66 656 × 37 494 піксэляў у суадносінах 16:9 (1,78:1).

Абмежаваньне памеру запампоўкі павысілі да 100 мэгабайтаў пры канцы 2008 году. З дапамогай масавых загрузак, напрыклад, даступных празь Вікісховішча:Майстар загрузкі (патрабуецца сучасны агляднік), магчыма запампаваць файлы памерам да 5 гігабайтаў.

Віды і найменьне файлаў

Толькі пэўныя віды файлаў дапушчальныя ў Вікісховішчы. Вы атрымаеце паведамленьне пра памылку, калі паспрабуеце запампаваць адрозны від файла.

Дадзеная вамі назва файла прызначэньня будзе загалоўкам старонкі апісаньня выявы. Можаце пажадаць выканаць пагадненьні пра найменьне. Калі ласка, запампуйце выяву іншай асобы пад адрознай назвай файла і дадайце спасылкі на спачатнік і зь яго, калі зьмяняеце такую выяву.

Указаньне наконт выгляду

Рознымі выглядамі варта карыстацца для розных відаў выяваў. Выгляд Сумеснай групы фотаэкспэртаў (СГФЭ, анг. JPEG) добра працуе з выявамі са шматлікімі падрабязнасьцямі, такімі як фотаздымкі. Аднак дыяграма церпіць ад артэфакта сьцісканьня, калі яе захоўваюць у выглядзе СГФЭ (анг. JPEG) і, падобна выгляду абмену графікай (ВАГ, анг. GIF) і пераноснай сеткавай графіцы (ПСГ, анг. PNG), ня можа маштабавацца бяз страты якасьці.

Маштабавальная вэктарная графіка (МВГ, анг. SVG) добра працуе з графікамі, дыяграмамі і іншыя выявамі, дзе мала падрабязнасьцяў. (Аднак ПСГ [анг. PNG] усё ж лепей за СГФЭ [анг. JPEG], калі ня можаце атрымаць дыяграму ў вэктарным выглядзе.) МВГ (анг. SVG) магчыма лёгка рэдагаваць і маштабаваць бяз страты якасьці, але яе выкарыстаньне ў фотаздымках, напрыклад, непрактычнае.

ВАГ (анг. GIF) грувасткі для выкарыстаньня сэрвэрным апраграмаваньнем, а яго выкарыстаньне варта абмяжоўваць анімаванымі выявамі праз уласьцівыя гэтаму выгляду абмежаваньні. Глядзіце Вікісховішча:Падрыхтоўка выяваў да загрузкі наконт дадатковых зьвестак пра выгляды выяваў, пераўтварэньне выглядаў і іншыя парады датычна выглядаў.

  • Фотаздымкі: скарыстайце выгляд СГФЭ (анг. JPEG, пашырэньне файла .jpg або .jpeg) для іх. Хоць выгляд файла пазначанай выявы (ВФПВ, анг. TIFF) прапануе вышэйшую якасьць, гэтыя файлы схільныя да вялікага памеру, асабліва калі ня сьціснутыя. ПСГ (анг. PNG) выкарыстоўвае бясстратнае сьцісканьне (то-бок зьвесткі не прыбіраюць) і, такім чынам, тэарэтычна лепшая для фотаздымкаў, але яна таксама стварае файлы празьмерна вялікага памеру для фотаздымкаў у высокім разрозьненьні.ПСГ (анг. PNG) варта пакінуць для выяваў, якія патрабуюць высокай якасьці і/або тая можа больш лёгка сьціснуць, такіх як кампутарныя здымкі экрану (дыяграмы даступныя толькі ў растравым выглядзе). Не захоўвайце выявы ў выглядзе СГФЭ (анг. JPEG) як «прагрэсіўныя»[1]. Калі ласка, аптымізуйце выявы ў выглядзе СГФЭ (гэта скарачае памер без выдаткаў для расшыфроўкі).
  • Анімаваныя выявы: скарыстайце для іх ВАГ (анг. GIF, пашырэньне файла .gif).
  • Дыяграмы: маштабавальная вэктарная графіка (МВГ, анг. SVG, пашырэньне файла .svg) — пераважны від (або скарыстайце ПСГ [анг. PNG], калі ня можаце атрымаць вэктары) для дыяграмаў і графікаў.

Гук і відэа

Падтрымваныя віды гуку — Лічбавы інтэрфэйс музычных інструмэнтаў (ЛІМІ, анг. MIDI, пашырэньне файла: .mid) і Огг Ворбіс (анг. Ogg Vorbis, .ogg), а для відэафайлаў — ВэбМ (анг. WebM, .webm) або Огг Тэора (анг. Ogg Theora, таксама .ogg ці .ogv). Іншыя выгляды гукавых файлаў у шырокім ужытку, як то Ўіндоўз Мэдыя Аўдыё (ЎМА, анг. WMA), і выгляды відэа, як ток Ўіндоўз Мэдыя Аўдыё (ЎМВ, анг. WMV), не дапускаюцца ў Вікісховішчы праз патэнтныя пытаньні.

Якасьць гукавых і відэафайлаў, як і выяваў, ня мае быць надта нізкай. Верхняя мяжа для памеру файлаў — 100 мэгабайтаў, таму абірайце якасьць у залежнасьці ад працягласьці вашага мэдыяфайла. Глядзіце Вікісховішча:Апраграмаваньне наконт зьвестак пра пераўтварэньне выгляду і кадаваньне.

Добрыя апісаньні файла

Добрае апісаньне файла падае поўныя зьвесткі пра файл, у тым ліку такія патрабаваныя законам зьвесткі, як стан аўтарскага права і крыніца, так і апісальныя зьвесткі пра тое, што той паказвае і як яго зрабілі. Бяз гэтых зьвестак скласьці меркаваньне пра паходжаньне выявы надта складана і яго вартасьць істотна скарачаецца для рэдактараў і дасьледнікаў.

The following is neither possible nor required if you use Вікісховішча:Майстар загрузкі for uploading, which is the default way for uploading at Commons now.

Існуе стандартызаваны шаблён для выяваў, каб дапамагчы вам у стварэньні такога апісаньня. У дадатак гэты шаблён аформілі тыпаграфічна слушным спосабам і ён падае машыначытальныя дадзеныя, якія ў сваю чаргу выкарыстоўваюць для стварэньня зьвестак для карыстальнікаў. Таму настойліва раім карыстаццца гэтым шаблёнам.

Зьвярніце ўвагу, што існуюць адмысловыя шаблёны для мастацкіх твораў {{Artwork}} і кніг {{Book}}, якімі варта карыстацца замест (або ў выпадку некаторых фотаздымкаў у дадатак да) паказанага далей шаблёну {{Information}}. Глядзіце старонкі дакумэнтацыі дарэчных шаблёнаў наконт дадатковых зьвестак.

Проста скапіюйце зыходнік ніжэй, устаўце яго у поле «Падсумаваньне» падчас запампоўкі і запоўніце прагалы:

{{Information
|Description=
|Date=
|Source=
|Author=
|Permission=
|Other versions=
}}


Здымак туманнасьці Арыёна з дапамогай рэкамэндаванага апісаньня адлюстроўвае, як выяву зрабілі, і цытуе перадачу твора ад праваўласьніка (пстрыкніце на выяву, каб убачыць старонку выявы)
Палямі карыстаюцца наступным чынам

Пакіньце іх пустымі, калі ня можаце запоўніць усё, бо інакш шаблён не спрацуе, як заяўлена (перакладаньне і катэгарызаваньне).

Апісаньне

Апісаньне зьместу. Што вы бачыце, чуеце або інакш успрымаеце? Калі ласка, падайце сьціслае гістарычнае тло, калі гэта мастацкі твор. У выпадку навуковых дадзеных — сьціслую навуковую анатацыю файла. Калі маеце падрабязныя зьвесткі пра выяву, напрыклад, назву віду або памер прадмета, калі ласка, дадайце гэта. Асабліва датычна выяваў мінэралу, у тым ліку памер будзе карысным. Заява, дзе фотаздымак зрабілі, ніколі не зашкодзіць і часта істотная, у тым ліку амаль для кожнага неастранамічнага здымка, зробленага на вуліцы, сярод іншых.

Апісаньні могуць быць на ўсялякай мове, але заўжды карысная думка ўлучыць ангельскае апісаньне таксама. Калі можаце напісаць на больш як адной мове, абдумайце даданьне апісаньня на ўсіх зь іх. Глядзіце гэтую заўвагу пра стварэньне вікіспасылак.

The following is neither possible nor required if you use Вікісховішча:Майстар загрузкі for uploading, which is the default way for uploading at Commons now.
Вам варта скарыстаць шаблёны, каб абвясьціць мову апісаньня. Гэта можа выглядаць так:
{{Information
|Description=
{{be-tarask|1=Нейкае апісаньне па-беларуску клясычным правапісам.}}
{{en|1=Some description in English.}}
…
|Source=…
Крыніца

Скарыстайце шаблён {{Own}}, калі стварылі файл самі. Інакш, калі ласка, падайце:

  • спасылку на вэб-бачыну з наўпроставымі спасылкамі на старонку, што ўлучае файл, і на файл;
  • нумар у каталёгу;
  • назву ўстановы;
  • крыніцу кнігі.
Глядзіце таксама Вікісховішча:Істотныя зьвесткі: Крыніца.
Дата
Дата стварэньня (або выпуску) пажаданая ў выглядзе ISO 8601, такім як 2006-01-15 для 15 студзеня 2006 году.
Творца
Творца файла. Скарыстайце назву ўстановы, якая выпусьціла яго, калі ня ведаеце асобу. У выпадку самаробнага твору ўстаўце вашае сапраўднае імя (аб псэўданім) і спашліцеся на вашае імя ўдзельніка такім чынам: «[[User:Ліцьвін|Ліцьвін]]», што адлюструецца як «Ліцьвін». Інакш спашліцеся на вашае імя ўдзельніка ў дужках такім чынам: «Ліцьвін ([[User:Ліцьвін|Ліцьвін]])» або «Ліцьвін ({{U|Ліцьвін}})», што адлюструецца як «Ліцьвін (Ліцьвін)».
The following is neither possible nor required if you use Вікісховішча:Майстар загрузкі for uploading, which is the default way for uploading at Commons now.
Дазвол
Прыміце да ўвагі: вам усё ж патрэбна пазначыць выяву ў любым разе належным шаблёнам дазволу (таксама вядомым як Шаблён аўтарскага права).
Падайце кароткую цытату дазволу, які праваўласьнік файла даў вам. У выпадку агульнага дазволу (напрыклад, грамадзкі набытак ЗША або дазволы на вольны матэрыял) падайце кароткую спасылку на праўную адмову ад адказнасьці або адпаведную падказку. Калі вы — праваўласьнік, але ня творца, калі ласка, пазначце гэта тут. Калі вы — творца і праваўласьнік, пакіньце тое поле пустым і скарыстайце шаблён {{Own}} у якасьці крыніцы і ўпэўніцеся, што ўгарнулі ваш шаблён аўтарскага права ў шаблён {{Self}} (напрыклад, {{self|Cc-by-sa-3.0}}).
Іншыя выданьні гэтага файла
Калі існуе іншае выданьне гэтага файла ў межах Вікісховішча (напрыклад, чорна-белае выданьне каляровай выявы або кадраванае ці адкадраванае выданьне), скарыстайце гэтае поле, каб спаслацца на гэтыя выданьні з дапамогай вікіспасылкі.

Прыміце да ўвагі: для шматлікіх мультымэдыя пажадана скарыстаць геакадавальны шаблён у дадатак да шаблёну «Інфармацыя». Калі ласка, прачытайце таксама Першыя крокі/Сартоўка.

Падсумаваньне запампоўкі

Форма запампоўкі дае вам месца для падсумаваньня, калі запампоўваеце файл. Усё, што ўводзіце, зьявіцца на пастаяннай аснове на старонцы апісаньня выявы ў разьдзеле «Гісторыя файла».

Калі запампоўваеце першае выданьне файла (пакуль няма файла з абраным вамі загалоўкам), тады вашае падсумаваньне запампоўкі таксама скапіююць на старонку апісаньня выявы. Звычайна ў гэтым выпадку падаюць поўныя зьвесткі ў падсумаваньні, як апісана пад Добрыя апісаньні файла тут вышэй.

Важна ўдакладніць як мага больш падрабязна як вы зьмянілі файл, калі запампоўваеце яго новае выданьне. Гэтыя зьвесткі важныя, бо іншым можа быць складана адрозьніць 2 файлы. Напрыклад, вы маглі сказаць наконт файла:

Скадраваў 25 піксэляў зьверху, асьвятліў «Фоташопам», захаваў на 95 % якасьць

У ідэале варта падаць камандны радок або дакладны сьпіс камандаў, якія ўзнаўляюць зьмяненьні, хоць гэта зусім неабавязкова і часта немагчыма.

Зноскі

  1. Парадковыя (прагрэсіўныя) выявы ламаюць мініяцюрнік, бо ўсю выяву варта адрысаваць, такім чынам, зьнясіліўшы памяць. Глядзіце заархіваванае абмеркаваньне і прыклад.

Далейшае чытаньне

Старонкі Вікісховішча

Старонка Вікіпэдыі

Падручнік МэдыяВікі: