Вікісховішча:Дазволы

From Wikimedia Commons, the free media repository
Jump to navigation Jump to search
This page is a translated version of a page Commons:Licensing and the translation is 97% complete. Changes to the translation template, respectively the source language can be submitted through Commons:Licensing and have to be approved by a translation administrator.
Outdated translations are marked like this.

Shortcuts: COM:L • COM:LICENSE

Гэтая старонка дае няпраўнікам агляд складаных законаў аб аўтарскім праве праз дапаможнік на падставе прыкладаў. Яна прызначаецца для дапамогі запампоўвальнікам вырашыць, ці дапушчальная выява або іншыя мультымэдыя на Вікісховішчы. Глядзіце Вікісховішча:Выкарыстаньне зьместу па-за Вікімэдыяй, калі шукаеце зьвесткі пра выкарыстаньне зьместу Вікісховішча ў вашай ўласнай працы.

Вікісховішча прымае толькі вольныя матэрыялы, то-бок выявы і іншыя мэдыяфайлы, што ня ёсьць прадметам абмежаваньняў аўтарскім правам, якія прадухіляць іх выкарыстаньне кім і дзе заўгодна для ўсялякай задачы. Аднак выкарыстаньне можа абмяжоўвацца пытаньнямі, не датычнымі аўтарскага права. Гляньце Вікісховішча:Абмежаваньні па-за аўтарскім правам. Таксама дазвол можа патрабаваць адмысловых захадаў. Да таго ж, бываюць пэўныя матэрыялы, аўтарскае права на якія скончылася ў адной краіне пры працягу прымяненьня ў іншай. Некаторыя акалічнасьці тлумачацца ніжэй. Вікісховішча спрабуе ўпэўніцца, што такія абмежаваньня згадваюцца на старонцы апісаньня выявы. Аднак карыстальнік нясе адказнасьць за выкарыстаньне мэдыяфайлаў у адпаведнасьці з дазволам без парушэньня датычнага закону.

Вікісховішча прымае толькі мультымэдыя, якія:

Вікісховішча не прымае апраўданьні сумленьным выкарыстаньнем. Глядзіце Вікісховішча:Сумленнае выкарыстаньне. Таксама не прымаюць мультымэдыя пад выняткова некамэрцыйным дазволам (як то дазвол Творчых грамадаў на некамэрцыйнае выкарыстаньне з пазначэньнем аўтарства на аднолькавых умовах; дазвол ТГНВПААУ).

Дазвол, які прымяняюць да выявы або мэдыяфайла, мае выразна пазначацца на старонцы апісаньня файла праз выкарыстаньне шаблёну аўтарскага права. Усе патрабаваныя гэтым дазволам зьвесткі маюць падавацца на старонцы апісаньня. Пададзеныя на старонцы апісаньня зьвесткі маюць быць дастатковымі для таго, каб іншыя маглі праверыць стан дазволу. Найлепш зрабіць гэта адразу ў форме запампоўкі, там дзе поле падсумаваньня.

Калі ласка, скарыстайце шаблён ліста, каб даслаць яго Добраахвотніцкай дружыне адказу (ДДА), калі жадаеце пацьвердзіць дазвол у якасьці ўласьніка аўтарскага права.

Кароткі ўступ

Прымальныя дазволы

Дазвол на аўтарскае права — фармальны дазвол з выказваньнем таго, хто і як можа карыстацца працай пад аўтарскім. Дазвол можа давацца толькі ўласьнікам аўтарскага права, якім звычайна ёсьць творца (фатограф, маляр або нехта падобны).

Гэтая карыкатура тлумачыць, чаму Вікісховішча не прымае «некамэрцыйных» дазволаў. Пстрыкніце, каб паглядзець поўнапамерную выяву.

Увесь матэрыял пад аўтарскім правам на Вікісховішчы (не ў грамадзкім набытку) мае быць пад вольным дазволам, які канкрэтна і беззваротна дазваляе ўсім карыстацца матэрыялам для ўсялякай задачы. Недастаткова проста напісаць, што «ўсе могуць карыстацца матэрыялам бясплатна» або нешта падобнае. У прыватнасьці дазвол мае адпавядаць наступным умовам:

  • перавыданьне і распаўсюд маюць дазваляцца;
  • выданьне вытворнай працы мае дазваляцца;
  • камэрцыйнае выкарыстаньне працы мае дазваляцца;
  • дазвол мае быць вечным (несканчальным) і безадклікальным;
  • прызнаньне ўсіх творцаў і дапісчыкаў працы можа патрабавацца;
  • выданьне вытворнай працы пад аднолькавым дазволам можа патрабавацца;
  • выкарыстаньне для лічбавага распаўсюду адкрытага выгляду файла, вольнага ад кіраваньня лічбавымі правамі (КЛП) можа патрабавацца.

Часам творцы жадаюць выдаць вэрсію выявы або відэа пад вольным дазволам у ніжэйшай якасьці або ніжэйшым разрозьненьні, хоць прымяняюць стражэйшыя ўмовы для вэрсіяў у вышэйшай якасьці. У правілах Вікісховішча паважаць намеры ўласьніка аўтарскага права праз разьмяшчэньне толькі вэрсіі ў ніжэйшай якасьці, хоць няясна, ці праўна выканальнае такое адрозьніваньне.

Наступныя абежаваньні ня маюць прымяняцца да выявы або іншага мэдыяфайла:

  • выкарыстаньне толькі «Вікімэдыяй»;
  • толькі некамэрцыйнае, асьветнае, асабістае і рэдактарскае выкарыстаньне;
  • толькі сумленнае выкарыстаньне;
  • апавяшчэньне стваральніка патрабуецца, а не запытваецца для ўсялякага або некаторага выкарыстаньня.

Прыкладам наступнае звычайна не дапушчаецца:

Вікісховішча таксама дапушчае працы, не абароненыя аўтарскім правам (то-бок працы ў грамадзкім набытку). Калі ласка, прачытайце ніжэй разьдзел пра грамадзкі набытак.

Глядзіце Вікісховішча:Дазволы/Апраўданьні для тлумачэньня апраўданьня правіла дазволаў.

Шматдазвольнасьць

Гэтая карыкатура паказвае карысьць ад улучэньня дазволу Творчых грамадаў. Пстрыкніце, каб пабачыць поўнапамерную выяву.

Вы можаце прапанаваць колькі заўгодна дазволаў для файла, калі прынамсі адзін з іх адпавядае меркам вольных дазволаў вышэй. Прыкладам файлы могуць быць адначасна пад дазволам Творчых грамадаў з пазначэньнем аўтарства на аднолькавых умовах (адпавядае меркам) і на некамэрцыйнае выкарыстаньне з пазначэньнем аўтарства (не адпавядае меркам). У гэтым прыкладзе карыстальнікам дадуць выбар стварыць вытворнікі, скарыстаўшы сумяшчальны дазвол (на аднолькавых умовах) або адрозны ўзор дазволу з абмежаваньнем некамэрцыйным выкарыстаньнем. Карыстальнік, які абірае апошняе, можа, аднак, не запампоўваць сваю вытворную працу ў Вікісховішча, бо некамэрцыйнае выкарыстаньне з пазначэньнем аўтарства не адпавядае меркам вольнага дазволу.

Шматдазвольнасьць з абмежавальнымі дазволамі можа быць пажаданай для сумяшчальнасьці са схемай дазволаў іншых праектаў. Таксама шматдазвольнасьць дазваляе людзям, якія ствараюць вытворную парцу, выпусьціць яе толькі пад абмежавальным дазволам, калі яны пажадаюць. Значыць, гэта дае стваральнікам вытворных працаў больш свабоды адносна таго, які дазвол яны могуць скарыстаць для сваёй працы. Глядзіце Вікісховішча:Шматдазвольнасьць.

Шырокавядомыя дазволы

Shortcut

Наступныя шырокавядомыя дазволы маюць перавагу для матэрыялаў у Вікісховішчы:

Падсумаваньне дазволаў Творчых грамадаў у Вікісховішчы
Значкі і назвы дазволаў Творчых грамадаў Скароты і выданьні Ці прымальна? Заўвагі
Public Domain Mark
Public Domain Mark
Грамадзкі набытак
CC Public Domain Mark 1.0 Generally OK Звычайна так Часта трапляецца на выявах з «Флікра» і лічыцца пад вольным дазволам у большасьці выпадкаў. — Глядзіце ніжэй разьдзел Грамадзкі набытак
CC0 Button
CC0 Button
Нулявы грамадзкі набытак, «Ніякія правы не абароненыя»
CC0 OK Так
CC BY Button
CC BY Button
Пазначэньне аўтарства
CC BY (1.0 2.0 2.5 3.0 4.0)‎ OK Так
CC BY-SA Button
CC BY-SA Button
Пазначэньне аўтарства на аднолькавых умовах
CC BY-SA (1.0 2.0 2.5 3.0 4.0)‎ OK Так
CC BY-NC Button
CC BY-NC Button
Некамэрцыйнае выкарыстаньне з пазначэньнем аўтарства
CC BY-NC (1.0 2.0 2.5 3.0 4.0)‎ Not OK Не
CC BY-NC-ND Button
CC BY-NC-ND Button
Некамэрцыйнае выкарыстаньне з пазначэньнем аўтарства без вытворнай працы
CC BY-NC-ND (1.0 2.0 2.5 3.0 4.0)‎ Not OK Не
CC BY-NC-SA Button
CC BY-NC-SA Button
Некамэрцыйнае выкарыстаньне з пазначэньнем аўтарства на аднолькавых умовах
CC BY-NC-SA (1.0 2.0 2.5 3.0 4.0)‎ Not OK Не
CC BY-ND Button
CC BY-ND Button
Пазначэньне аўтарства без вытворнай працы
CC BY-ND (1.0 2.0 2.5 3.0 4.0)‎ Not OK Не
Заўвагі пра знакі
CC BY Icon "BY"
Гэты значак абазначае, што дазвол выявы патрабуе пазначэньня аўтарства, бо такую выяву стварыла пэўная асоба («BY» — не скарот у дадзеным выпадку, а пазнака творнага склону).
CC SA Icon SA
Гэты значак для «аднолькавых умоваў». Гэта значыць, што іншыя могуць ствараць вытворныя працы, але маюць выпусьціць свой уклад пад аднолькавым або сумяшчальным дазволам, як і арыгінал.
CC NC Icon NC
Гэты значак адсылае да дазволу на «некамэрцыйнае выкарыстаньне» (недапушчальнага ў Вікісховішчы)
CC ND Icon ND
Гэты значак адсылае да дазволу «без вытворнікаў» (недапушчальнага ў Вікісховішчы)

Глядзіце Вікісховішча:Шаблёны аўтарскага права дзеля дадатковых дазволаў.

Забароненыя дазволы

Творы, недаступныя пад дазволам, які адпавядае азначэньню вольнага твору культуры, выразна не дапушчаюцца. Глядзіце Рашэньне Ўправы Фундацыі «Вікімэдыя» аб дазволах дзеля падрабязных зьвестак.

Некаторыя прыклады станаў дазволу, якія звычайна трапляюцца ў Сеціве, але забароненыя ў Вікісховішчы, улучаюць:

Недапушчаныя дазволы магчыма скарыстаць на Вікісховішчы, толькі калі праца шматдазвольная пад прынамсі адным дапушчальным дазволам.

Абдумайце запыт да творцы наконт выданьня яго працы пад вольным дазволам, такім як дазвол Творчых грамадаў з пазначэньнем аўтарства або з пазначэньнем аўтарства на аднолькавых умовах, калі выява непрымальная.

Ліцэнзія вольнай дакумэнтацыі ГНУ

Ліцэнзія вольнай дакумэнтацыі ГНУ (ЛВД ГНУ) непрактычная для большасьці зьместу, асабліва для друкаваных мультымэдыя, бо патрабуе іх выданьня разам з поўным тэкстам дазволу. Таму лепей выпусьціць працу з двайным дазволам, дадаўшы да ЛВД ГНУ дазвол, што дапушчае выкарыстаньне фота або тэкста без напругі. Прыкладам падыдзе дазвол Творчых грамадаў. Таксама не карыстайцеся Агульным грамадзкім дазволам (АГД) і Меншым агульным грамадзкім дазволам (МАГД) у якасьці адзінага дазволу на вашыя ўласныя працы, калі гэтага магчыма пазьбегнуць, бо яны насамрэч прыдатныя толькі для апраграмаваньня.

ЛВД ГНУ не дапушчаецца ў якасьці адзінага прымальнага дазволу, дзе ўсё наступнае праўдзіва:

  • на зьмест далі дазвол 15 кастрычніка 2018 году або пазьней; Пад увагу бярэцца дата дазволу, а ня дата стварэньня або запампоўкі.
  • зьместам найперш ёсьць фатаграфія, карціна, малюнак, гуказапіс або відэа;
  • зьместам ня ёсьць эмблема апраграмаваньня, дыяграма або здымак экрану, здабытыя з падручніка апраграмаваньня пад ЛВД ГНУ.

Зьвесткі пра дазвол

Прыклад выявы з рэкамэндаваным падрабязным апісаньнем (глядзіце старонку выявы)

Усе старонкі апісаньня ў Вікісховішчы маюць выразна пазначаць, паводле якога дазволу выпусьцілі матэрыялы і зьмяшчаць зьвесткі, патрабаваныя дазволам (творца), а таксама дастатковыя для іншых, каб праверыць стан дазволу, нават калі не патрабуецца самім дазволам або законамі аб аўтарскім праве.

У прыватнасьці наступныя зьвесткі маюць падавацца на старонцы апісаньня, незалежна ад патрабаваньня дазволу:

  • дазвол, што датычыць матэрыялу; Гэта варта зрабіць пры дапамозе шаблёну аўтарскага права.
  • крыніца матэрыялу; Калі запампоўвальнік ёсьць творцам, гэта мае быць выразна заяўлена (прыкладам «Створана запампоўвальнікам», «Самаробны» і «Ўласная праца»). Інакш, калі ласка, дадайце вэб-спасылку або поўную цытату, калі магчыма. Заўвага: такія рэчы, як «Перанесена зь Вікіпэдыі», звычайна ня лічацца важкай крыніцай, калі тая не была спачатна там выпушчаная. Першасная крыніца мае падавацца.
  • творца і стваральнік выявы або мэдыяфайла; Дата сьмерці творцы таксама можа быць вырашальнай для мультымэдыя, якія лічаць грамадзкім набыткам, бо аўтарскае права скончылася (глядзіце ніжэй разьдзел пра матэрыял у грамадзкім набытку). Шаблён агульнага дазволу, які намякае, што запампоўвальнік ёсьць уласьнікам аўтарскага права (прыкладам {{PD-self}}), не замяняе гэтага патрабаваньня. Адзінымі выняткамі ёсьць жаданьне творцы застацца безыменным або ў некаторых выпадках невядомасьць творцы пры існаваньні дастатковых зьвестак, каб паказаць, што праца насамрэч у грамадзкім набытку (такія як дата стварэньня і выданьня).

Пры меншай важнасьці, але маюць заўжды падавацца, калі магчыма:

  • апісаньне выявы або мэдыяфайла; Пра што? Як стварылі?
  • дата і месца стварэньня; Дата стварэньня можа быць вырашальнай для мультымэдыя, якія лічаць грамадзкім набыткам, бо аўтарскае права скончылася (глядзіце ніжэй разьдзел пра матэрыял у грамадзкім набытку).

Гэтыя палі апісаньня магчыма найлепш запоўніць пры дапамозе шаблёну «Інфармацыя». Глядзіце Вікісховішча:Першыя крокі/Якасьць і апісаньне для выкарыстаньня гэтага шаблёну.

Ахоп дазволам

У некаторых выпадках дакумэнт (мэдыяфайл) можа мець шматлікія бакі, што могуць і маюць падлягаць дазволу. Кожная асоба, якая дапісала істотную частку працы, мае права на вынікі. І ўсе маюць зрабіць свой уклад даступным паводле вольнага дазволу. — Глядзіце вытворную працу. Аднак адметнасьці невыразныя і могуць адрозьнівацца ад краіны да краіны. Тут ёсьць некалькі прыкладаў, каб паясьніць:

  • наступныя бакі маюць улічвацца для музычнага запісу, і кожны мае быць пад вольным дазволам (або ў грамадзкім набытку):
    • крыніца музыкі (правы кампазытара);
    • словы да песьні (правы пісьменьніка);
    • выкананьне (правы выканаўцы);
    • гуказапіс (правы тэхнічнага пэрсаналу і гуказапісвальнага прадпрыемства);
  • падобным чынам для карціны мастацкага твору (таксама вокладкі кнігі і падобнага):
    • творца спачатнага мастацкага твору мае правы на ўзнаўленьні і вытворную працу;
    • фатограф мае правы на выяву, калі гэта ня яўнае ўзнаўленьне арыгінала;
  • прыміце да ўвагі наконт выявы будынка, што дойлід можа захоўваць некаторыя правы, калі паказваюцца адметныя архітэктурныя рысы, але глядзіце таксама Вікісховішча:Свабода панарамы.

Часта няпэўнасьць існуе, калі мастацкі твор — ня першасны зьмест выявы або невыразна распазнаецца. У гэтым выпадку звычайна толькі стваральнік выніковай карціны (гуказапісу) захоўвае аўтарскае права. Прыкладам фота можа таксама паказваць некаторыя карціны на сьценах, калі здымалі групу людзей у музэі. У гэтым выпадку аўтарскае права на тыя карціны ня мае ўлічвацца. Аднак адрозьненьне ня вельмі яснае. Правіла Вікісховішча:Пра найменшае мае больш зьвестак пра гэтае ўяленьне.

Прыміце да ўвагі, што дазвол для усіх бакоў мае быць вызначаны і згаданы выразна. Таксама майце на ўвазе, што большасьць узнаўленьняў не дазваляе асобе рабіць узнаўленьне, каб дамагацца новага аўтарскага права. Стваральнік лічбавай выявы і ўзнаўленьня карціны не валодае новым аўтарскім парвам на выніковую лічбавую выяву. Адзінае дарэчнае аўтарскае права — на спачатную карціну. Гэта таксама датычыць здымкаў экрану.

Матэрыял у грамадзкім набытку

Матэрыял, выдадзены пад такім дазволам, як нулявы грамадзкі набытак, лічыцца адпаведнікам матэрыялу ў грамадзкім набытку. Працы, якім не стае самабытнасьці, і пастановы знаходзяцца ў грамадзкім набытку. Некалькі ўрадаў у сьвеце, у тым ліку фэдэральны ўрад ЗША, урады Каліфорніі і Флорыды, зьмяшчаюць большасьць сваіх працаў у грамадзкі набытак, у тым ліку большасьць сваіх дзяржаўных рэестраў. Рэкамэндацыя ангельскай Вікіпэдыі пра матэрыял у грамадзкім набытку больш дакладна акрэсьлівае гэтыя шматлікія выняткі.

Вікісховішча прымае матэрыял у грамадзкім набытку, то-бок дакумэнты, дапушчаныя вышэйзгаданым выняткам або непрыдатныя для аўтарскага права ці для якіх аўтарскае права скончылася. Але «грамадзкі набытак» складаны. Законы аб аўтарскім праве розьняцца ў залежнасьці ад краіны. Гэтак праца можа быць у грамадзкім набытку ў адной краіне, але дагэтуль падлягаць аўтарскаму праву ў другой. Міжнародныя дамовы, такія як Бэрнская канвэнцыя, вызначаюць некаторыя найменшыя стандарты, але асобныя краіны вольныя выходзіць за межы гэтых мінімумаў. Агульнае правіла пальца ў тым, што працы знаходзяцца ў грамадзкім набытку ў краіне, дзе іх стваральнік быў грамадзянінам, і ў краіне, дзе іх ўпершыню выдалі, калі стваральнік памёр больш як 70 гадоў таму. Звычайна праца знаходзіцца ў грамадзкім набытку пасьля 70 гадоў з даты першага выданьня, калі ёсьць ананімнай або супольнай (прыкладам энцыкляпэдыяй). Праца можа меркавана быць у грамадзкім набытку праз 120 гадоў пасьля стварэньня, калі творца невядомы пасьля шырокага пошуку (глядзіце {{PD-old-assumed}} наконт падрабязнасьцяў).

Многія краіны карыстаюцца тэрмінам аўтарскага права ў 70 гадоў. Заўважным выняткам ёсьць ЗША. Праз гістарычныя акалічнасьці ЗША маюць больш складаныя правілы:

  • Працы, выпушчаныя да 1929 году, знаходзяцца ў грамадзкім набытку.
  • Аўтарскае права доўжыцца 28 гадоў пасьля выданьня для працаў, упершыню выпушчаных да 1964 году, і таму цяпер скончылася, калі ўласьнік не падаў на аднаўленьне ў вакенца між 27-м і 28-м гадамі пасьля выданьня.

    Аўтарскае права доўжыцца 95 гадоў пасьля першага выданьня, калі яго ўзнавілі падчас гэтага вакенца.

    Пераважная большасьць працаў, выпушчаных да 1964 году, перайшла ў грамадзкі набытак, але варта абавязкова вызначыць, што аўтарскае права не ўзнавілі (Магчыма скарыстаць анлайн-каталёг Бюро аўтарскага права ЗША, каб пашукаць узнаўленьні з 1978 году. Гэта карысна для працаў, выпушчаных у 1951—1963 гадох. «Гугл» адзьняў папяровы каталёг, у тым ліку працы, улічаныя з 1923 па 1978 год.).

  • Для працаў, упершыню выпушчаных да 1978 году: да 95 гадоў пасьля першага выданьня.
  • Для працаў, упершыню выпушчаных з 1978 году: да 70 гадоў пасьля сьмерці творцы. Безыменныя і службовыя працы: да меншага зь 95 гадоў пасьля першага выданьня або 120 гадоў ад стварэньня працы.

Некаторыя адмысловыя правілы існуюць для працаў, створаных да 1978 году, але выпушчаных толькі з 1978 году.

Аднак год і месца выданьня істотныя. У некалькіх краінах матэрыял, выпушчаны да пэўнага году, знаходзіцца ў грамадзкім набытку. У ЗША гэтай датай ёсьць 1 студзеня 1929 году. У некаторых краінах усе выпушчаныя ўрадам матэрыялы знаходзяцца ў грамадзкім набытку, тады як у іншых урады патрабуюць пэўнага аўтарскага права (глядзіце Вікісховішча:Правілы аўтарскага права паводле краю).

У ЗША становішча з аўтарскім правам на гуказапісы (у тым ліку на выпушчаныя да 1929 году) ёсьць адмысловым выпадкам. Паводле 2-й часткі Закона «Аб асучасьніваньні музыкі», гуказапісы, якія ўпершыню зафіксавалі да 15 лютага 1972 году, абараняюцца згодна з фэдэральным аўтарскім правам ЗША падчас пэрыяду часу, які залежыць ад таго, калі гуказапіс упершыню выпусьцілі. Гэтае фэдэральнае аўтарскае права прымяняецца незалежна ад умоўнасьцяў (апавяшчэньня пра аўтарскае права, яго ўліку і ўзнаўленьня). Дакладная працягласьць тэрмінаў аўтарскага права наступная:

  • гуказапісы, якія ўпершыню выпусьцілі да 1923 году, уступілі ў грамадзкі набытак 1 студзеня 2022 году;
  • гуказапісы, якія ўпершыню выпусьцілі ў 1923—1946 гадох, абараняюцца аўтарскім правам цягам 100 гадоў пасьля першага выданьня;
  • гуказапісы, якія ўпершыню выпусьцілі ў 1947—1956 гадох, абараняюцца аўтарскім правам цягам 110 гадоў пасьля першага выданьня;
  • гуказапісы, якія ўпершыню выпусьцілі пасьля 1956 году і ўпершыню зафіксавалі да 15 лютага 1972 году, уступяць у грамадзкі набытак 15 лютага 2067 году.

Да гуказапісаў, якія ўпершыню зафіксавалі з 15 лютага 1972 году, прымяняюць аднолькавыя працягласьці тэрмінаў і ўмовы закону ЗША аб аўтарскім праве, як і да іншых працаў.

У некаторых правападлегласьцях (як у ЗША) таксама магчыма выразна перадаць у грамадзкі набытак створаную самастойна працу. У іншых месцах (як у Эўрапейскім Зьвязе) гэта тэхнічна немагчыма. Замест гэтага магчыма перадаць права бясплатна карыстацца карцінай пры дапамозе, прыкладам, Нулявой адмовы ад адказнасьці Творчых грамадаў, што прыбірае ўсе аўтарскія правы. Але адмова ад адказнасьці можа быць праўна незабавязвальнай у поўнай меры таго, што звычайна разумеецца пад «грамадзкім набыткам» (прыкладам датычна

Shortcuts: COM:SOSUMI • COM:NCR

Хоць гэтая выява ў грамадзкім набытку, вы ўсё яшчэ можаце сутыкнуцца з праўнай турботай, калі карыстаецеся ёй, каб прадаваць кампутары або выдаваць гуказапісы.

Абмежаваньні па-за аўтарскім правам — абмежаваньні на выкарыстаньне матэрыялу, адрозныя ад аўтарскага права. Такія абмежаваньні могуць прымяняць да працаў у грамадзкім набытку (напрыклад, працы больш не падлягаюць аўтарскаму праву) або могуць быць дадатковыя абмежаваньні на выкарыстаньне працаў пад аўтарскім правам.

Хоць увесь матэрыял на Вікісховішчы мае быць у грамадзкім набытку або вольным для выкарыстаньня паводле адпаведных дазволаў, некаторыя матэрыялы могуць падлягаць дадатковым праўным абмежаваньням, калі іх выкарыстоўваюць у асаблівых акалічнасьцях або асаблівымі спосабамі. Гэтыя абмежаваньні могуць узьнікнуць праз законы, што закранаюць таварныя знакі, патэнты, правы асобы, маральныя правы творцаў, палітычную цэнзуру або ўсялякую са шматлікіх іншых праўных прычынаў, цалкам незалежных ад стану аўтарскага права працы. За выняткам некаторых абмежаваньняў, якія тычацца фатаграфіяў вызначаных людзей і робяць незаконным разьмяшчэньне на Вікісховшчы пэўных працаў, Вікісховішча лічыць абмежаваньні па-за аўтарскім правам справай фатографаў, запампавальнікаў і карыстальнікаў, што ня служаць падставамі для выдаленьня працаў зь Вікісховішча.

Карыстальнікам разьмешчаных у Вікісховішчы мультымэдыя варта ўпэўніцца, што яны не парушаюць абмежаваньняў па-за аўтарскім правам, якія прымяняюць да мультымэдыя. Вікісховішча ня можа даць падрабязнае кіраўніцтва пра ўсе абмежаваньні па-за аўтарскім правам, якія існуюць у сьвеце. Некаторыя агульныя парады даюць ніжэй, а пэўнае кіраўніцтва пра справы прыватнасьці і правоў асобы знаходзяцца на Вікісховішча:Фатаграфіі вызначаных людзей.

Абмежаваньні па-за аўтарскім правам

Хоць увесь матэрыял на Вікісховішчы вольны для выкарыстаньня паводле адпаведных дазволаў, некаторыя матэрыялы могуць падлягаць дадатковых праўным абмежаваньням, калі імі карыстаюцца ў асаблівых акалічнасьцях або асаблівымі спосабамі. Гэтыя абмежаваньні ўзьнікаюць праз законы, якія закранаюць таварныя знакі, патэнты, правы асобы, маральныя правы творцаў, палітычную цэнзуру або ўсялякую са шматлікіх іншых праўных прычынаў, цалкам незалежных ад стану аўтарскага права працы.

Правілы Вікісховішча забараняюць зьмест, недастаткова неабмежаваны для выкарыстаньня. Аднак абмежаваньні па-за аўтарскім правам ня лічаць дарэчнымі патрабаваньням свабоды Вікісховішча або «Вікімэдыяй»[1], а правілы дазволаў адпаведна абмежаваныя парадкаваньнем аўтарскага права датычна абавязкаў.

Скрайны прыклад: звычайна карыстацца ілюстрацыяй Вікісховішча, каб учыніць махлярства, незаконна, але гэтая зьява не абазначае, што матэрыял зь Вікісховішча ня вольны. Падобным чынам праўныя забароны на выкарыстаньне ўлічанага гандлёвага знака або выявы славутай асобы, каб падмануць спажыўцоў, ня лічаць уплывам на вольнасьць працы. У Нямеччыне выкарыстаньне свастыкі і іншай нацыянал-сацыялістычнай сымболікі абмяжоўваюць па-за навуковым кантэкстам, хоць гэта таксама ня лічаць абмежаваньнем матэрыялу для нашых задачаў. Хоць дазволы Вікісховішча задуманыя для павагі свабоды грамадзкасьці, нашая здольнасьць рабіць гэта абмежаваная ўпэўненьнем, што працы на Вікісховішчы вольныя ад абмежаваньняў аўтарскага права. Для Вікісховішча ні магчыма, ні пажадана вызваляць людзей ад усіх законаў, якія тыя могуць палічыць нязручнымі.

Праекты «Вікімэдыі» і шматлікія карыстальнікі іх зьместу знаходзяцца пад моцнай абаронай закону ад большасьці абмежаваньняў па-за аўтарскім правам з той прычыны, што сховішчам вольных мультымэдыя карыстаюцца шматлікія асьветныя і журналісцкія праекты.

Карыстальнікі ў іншых правападсуднасьцях або зь істотна адрозным спосабам карыстаньня матэрыялам, чым у праектах «Вікімэдыі», могуць апынуцца ў менш выгадным становішчы. Але ў большасьці выпадках замена выявы іншай істотна падобнай ня зьменіць становішча, што цалкам непадобнае да турботаў, што ўзьнікаюць зь меркаваньняў пра аўтарскае права.

Часам мы дадаем такія адмовы ад адказнасьці, як {{Trademarked}} (пад таварным знакам) і {{Personality rights}} (правы асобы) у якасьці агульнай грамадзкай паслугі, хоць ня лічым гэтыя абмежаваньні дарэчнымі для нашых правілаў. Пропуск гэтых адмоваў ня варта ўспрымаць як паказчык адсутнасьці магчымых праўных абавязкаў. Як заўжды, мы ня можам даць праўнай парады канкрэтна для вашых абставінаў.

Абмежаваньні па-за аўтарскім правам, што наўпрост уплываюць на Вікісховішча

Некаторыя абмежаваньні па-за аўтарскім правам, напрыклад, законы пра паклёп і непрыстойнасьць, могуць зрабіць незаконным разьмяшчэньне пэўных выяваў на Вікісховішчы. Такія выявы, вядома, недапушчальныя, незалежна ад таго, маюць яны вольны дазвол або не. Найважнейшыя такія абмежаваньні — законы пра асобу і прыватнасьць, якія не дазваляюць зробленых у прыватным месцы фатаграфіяў вызначаных людзей, калі апісаная асоба не дала дазвол.

Прыклады

«Правілы ўнутранага распарадку»

Нават калі правілы ўстановы дамоўна накладаюць абмежаваньні на фатаграфію (забаронай цалкам або толькі дазволам толькі некамэрцыйнага выкарыстаньня атрыманых здымкаў), яны звычайна не мяняюць стану аўтарскага права сфатаграфанаванай унутры працы. Напрыклад, шматлікія музэі абмяжоўваюць фатаграфаваньне, а аўстралійскі закон забараняе выкарыстаньне выяваў запаведнікаў Садружнасьці для камэрцыйнай выгады, хоць гэта ў рамках Правілаў аховы навакольля і захаваньня біяразнастайнасьці 2000 году згодна Правілу 12.38, але не законаў краіны аб інтэлектуальнай уласнасьці.

Закон аб таварных знаках

Законы аб таварных знаках вызначаюць камэрцыйнае выкарыстаньне эмблемаў, паняткаў і назваў датычна тавараў і паслугаў. Вікісховішча разьмяшчае шматлікія выявы таварных знакаў, і пакуль тыя не парушаюць аўтарскага права, яны тут прымальныя. Гэта прымяняецца, нават калі пэўнае выкарыстаньне гэтага матэрыялу можа парушаць правы на таварны знак. Таварныя знакі ня могуць падлягаць аўтарскаму праву, калі, напрыклад, яны надта простыя, каб атрымаць абарону аўтарскага права ({{PD-ineligible}}), або рысунак дастаткова стары, каб абарона аўтарскага права скончылася.

Правы асобы

Законы адносна правоў асобы могуць уплываць на канкрэтнае выкарыстаньне пэўных выяваў трэцімі бакамі і Вікісховішчам.

Правы на базы зьвестак

З 1996 году Эўрапейскі Зьвяз займеў так званыя законы аб праве на базы зьвестак, што пакрываюць капіяваньне і распаўсюд зьвестак ў кампутарных базах зьвестак. Права на базы зьвестак лічыцца правам уласнасьці, параўнальным з аўтарскім правам, але адрозным ад яго і існым, каб прызнаць укладаньне, зробленае ў складаньне базы зьвестак.

Правы на базы зьвестак бароняць супраць выманьня істотных частак базы зьвестак. Яны не пакрываюць асабістыя працы, зьмешчаныя ў базе зьвестак. Таму правы на базы зьвестак не ўплываюць на права карыстацца самой асабістай працай. Таксама прыміце да ўвагі, што Фундацыя «Вікімэдыя» не абавязаная іх ушаноўваць, бо правы на базы зьвестак не прызнаюцца законам ЗША.

Маральныя правы творцаў

Большасьць праўных падсуднасьцяў прызнае маральныя правы творцаў у якасьці адрозных ад гаспадарчых правоў. Маральныя правы звычайна неперадавальныя, у шматлікіх правападсуднасьцях не сканчаюцца і ня могуць адмаўляцца творцам. Азначэньне гэтых правоў Бэрнскай канвэнцыяй аб ахове літаратурных і мастацкіх твораў можа служыць агульным кіраўніцтвам, але падрабязнасьці маральных правоў істотна розьняцца ў залежнасьці ад правападсуднасьці. Артыкул 6Б Бэрнскай канвэнцыі бароніць пазначэньне аўтарства і сумленнасьць заявай:

Незалежна ад гаспадарчых правоў творцы і нават пасьля перадачы згаданых правоў творца мусіць мець права патрабаваць аўтарства на твор і пярэчыць усялякаму скажэньню, нявечаньню або іншаму зьмяненьню ці прыніжальнаму дзеяньню адносна згаданага твора, прадузятаму да годнасьці і славы творцы[2].

Глядзіце таксама

Крыніцы

  1. «Некаторыя мультымэдыя могуць падлягаць іншым абмежаваньням, чым аўтарскае права ў некаторых падсуднасьцях, але ўсё адно лічацца вольным творам».[1]
  2. [2], Бэрнская канвэнцыя аб ахове літаратурных і мастацкіх твораў ад 9 верасьня 1886 г., арт. 6bis, S. Treaty Doc. No. 27, 99th Cong., 2d Sess. 41 (1986).

творцы).

Дыяграма Хіртладапаможная прылада, каб вызначыць, ці знаходзіцца штосьці ў грамадзкім набытку ў ЗША. Вікісховішча:Кароткі даведнік пра міжнароднае аўтарскае права дапамагае вызначыць, ці магчыма запампаваць працу, упершыню выпушчаную па-за ЗША.

Узаеміны амэрыканскага і неамэрыканскага закону аб аўтарскім праве

Кожнае сумленнае ўзнаўленьне Моны Лізы лічыцца ў Вікісховішчы грамадзкім набыткам. Глядзіце «Вынятак» у тэксьце па падрабязнасьці.

Вікісховішча — міжнародны праект, але яго сэрвэры месьцяцца ў ЗША, а зьмест мае быць як мага больш ужываным. Запампоўкі неамэрыканскіх працаў звычайна дапушчаюцца, толькі калі праца ў грамадзкім набытку або ахопліваецца чынным вольным дазволам у ЗША і краіне паходжаньня працы. «Краінай паходжаньня» працы звычайна ёсьць краіна, дзе працу ўпершыню выпусьцілі.[1]

Пры запампоўцы матэрыяла з-за межаў ЗША звычайна прымяняюцца законы аб аўтарскім праве замежнай краіны і ЗША. Законы аб аўтарскім праве ЗША, краіны пражываньня запампоўвальніка і краіны знаходжаньня вэб-сэрвэраў сайта прымяняюцца, калі матэрыял, які захавалі са староньняга сайта, запампавалі ў Вікісховішча. Гэтак дазвол скарыстаць матэрыял мае прымяняцца ва ўсіх адпаведных правападлегласьцях. Калі матэрыял у грамадзкім набытку, то звычайна мае знаходзіцца ў ім ва ўсіх гэтых правападлегласьцях (а таксама ў краіне паходжаньня працы), каб быць дапушчальным у Вікісховішчы.

Прыкладам запампоўвальнік мае ахоплівацца законам аб аўтарскім праве Брытаніі, Францыі і ЗША, калі ў Брытаніі запампоўвае на сэрвэр Вікісховішча здымак, захаваны на францускай вэб-бачыне. Фатаграфія мае быць грамадзкім набыткам у Францыі, Брытаніі і ЗША, каб тая асоба запампавала яе ў Вікісховішча, або мае быць прымальны дазвол аўтарскага права на фатаграфію, што ахоплівае Брытанію, ЗША і Францыю.

Вынятак: Сумленныя ўзнаўленьні двухвымерных мастацкіх твораў, такіх як карціны, што ў грамадзкім набытку, ёсьць выняткам з гэтага правіла. У ліпені 2008 году на Вікісховішчы прагаласавалі за тое, каб усе такія фатаграфіі прымалі ў грамадзкі набытак, нягледзячы на краіну паходжаньня, і пазначалі папярэджаньнем. Гэтак сталася пасьля заявы, што паясьняла правіла Фундацыі «Вікімэдыя». Глядзіце Вікісховішча:Калі карыстацца шаблёнам «PD-Art» наконт падрабязнасьцяў.

Закон аб пагадненьнях Уругвайскага кола

Асноўная старонка: Вікісховішча:Аўтарскія правы, адноўленыя Законам аб пагадненьнях Уругвайскага кола

Закон аб пагадненьнях Уругвайскага кола (ЗПУК) — закон ЗША, які аднавіў аўтарскія правы ў ЗША на замежныя працы, калі такая праца дагэтуль абаранялася аўтарскім правам у замежнай краіне паходжаньня на дату ЗПУК. Гэтай датай ЗПУК было 1 студзеня 1996 году для большасьці краінаў. Гэта значыць, што замежныя працы трапілі пад аўтарскае права ў ЗША, нават калі былі ў грамадзкім набытку ў ЗША да даты ЗПУК. Глядзіце таксама Вікіпэдыя:Аўтарскія правы па-за ЗША.

Вікісховішча першапачаткова дазваляла ўдзельнікам запампоўваць выявы, што былі грамадзкім набыткам у ЗША без ЗПУК, бо канстытуцыйнасьць гэтага закону аспрэчвалі ў судзе. Аднак канстытуцыйнасьць ЗПУК падтрымаў Вярхоўны суд ЗША ў справе Голана супраць Холдэра. GFcmkz абмеркаваньня вырашылі, што закранутыя файлы ня выдаляць разам, але перагледзяць паасобку. Далейшае абмеркаваньне пра найлепшы спосаб перагляду закранутых файлаў прывяла да стварэньня Вікісховішча:Вікіпраекту Грамадзкі набытак.

Закранутыя ЗПУК файлы варта пазначаць пры дапамозе {{Not-PD-US-URAA}}.

Варта асьцярожна ацэньваць файлы, выстаўленыя на выдаленьне ў сувязі з ЗПУК, як і іх стан аўтарскага права паводле амэрыканскага і мясцовых законаў. Адзінай прычынай выдаленьня ня можа быць проста закід, што ЗПУК прымяняецца да файла. Файл варта выдаліць у адпаведнасьці з засьцерагальным прынцыпам, калі канчатковым вынікам ацэнкі аўтарскага права стаў значны сумнеў у вольнасьці файла паводле амэрыканскага або мясцовага закону.

Old orphan works

Old orphan works are accepted, provided that

  • the works were created before 1929;
  • or, the works were created before the pma duration in the country of origin, which would satisfy {{PD-1996}} if published at the time of creation (e.g. works created before 1946 for 50 years pma countries, if the URAA date is 1996).

ГН 1.0 і «Флікр»

See also: Commons:Flickr files.

Значак Творчых грамадаў для грамадзкага набытку Знак грамадзкага набытку 1.0 (ЗГН) у Творчых грамадах часта прымяняюць да вэб-бачынаў фатаграфіяў, такіх як Flickr.com. Ён ня ёсьць дазволам. Нягледзячы на гэта супольнасьць даведалася, што ўдзельнік выпускае сваю працу ў грамадзкі набытак, калі прымяняе ЗГН да ўласнай працы. І лічыцца, што такія працы пад вольным дазволам. Глядзіце Прымайце файлы, выпушчаныя ўласьнікам аўтарскага права са знакам грамадзкага набытку наконт падрабязных зьвестак.

Сумленнае выкарыстаньне недапушчальнае ў Вікісховішчы

Вікісховішча не прымае зьмест на ўмовах сумленнага выкарыстаньня. Глядзіце Вікісховішча:Сумленнае выкарыстаньне.

Вытворныя працы

Гэты мантаж ёсьць прыкладам вытворнай працы. Ён спалучае існыя выявы ў грамадзкім набытку або даступныя пад дазволам Творчых грамадаў з пазначэньнем аўтарства на аднолькавых умовах 3.0.

Вы хочаце здымак Мікі Маўса, але вядома ня можаце яго проста адзьняць. Чаму б не зрабіць здымак фігуркі пэрсанажа і затым запампаваць яе? Не рабіце так. Прычына, па якой вы ня можаце запампаваць фатаграфіі такіх фігурак, у тым, што іх лічаць вытворнымі працамі. Такія працы нельга выпускаць без дазволу спачатнага стваральніка.

Разьдзел 101 Закону ЗША 1976 году аб аўтарскім праве цьвердзіць: «Вытворная праца — праца на аснове адной або некалькіх існых працаў, такіх як пераклад, музычная аранжыроўка, драматызаваньне, бэлетрызаваньне, выданьне кінафільма, гуказапіс, мастацкае ўзнаўленьне, скарачэньне, пераказ або іншы спосаб пераробкі, пераўтварэньня ці прыстасаваньня твору. Праца, што складаецца з рэдактарскіх пераглядаў, тлумачэньняў, дапрацовак або іншых зьмяненьняў, якія ў цэлым прадстаўляюць спачатную працу творцы — гэта “вытворная праца”». Фатаграфія прадмета пад аўтарскім правам лічыцца вытворнай працай у правападлегласьці ЗША. Параграф 106 Закону ЗША 1976 году аб аўтарскім праве: «Уласьнік аўтарскага права пад гэтым найменьнем мае выключныя правы рабіць і ўпаўнаважваць на ўсё з наступнага: ... (2) рыхтаваць вытворныя працы на аснове працы пад аўтарскім правам».

Таму «неправамоцныя» вытворныя працы, такія як фатаграфіі фігурак пэрсанажаў і цацак, маюць выдаляцца. Глядзіце Вікісховішча: Вытворныя працы наконт падрабязных зьвестак.

Вынятак: Так званыя карысныя артыкулы — прадметы з істотным практычным прызначэньнем, нават камэрцыйныя рысункі, ня ёсьць прадметам абароны аўтарскім правам у ЗША. З тае прычыны выявы — не вытворныя працы паводле закону ЗША. Глядзіце рашэньне Вярхоўнага суду ў справе Мэйзэра супраць Стайна наконт падрабязнасьцяў і прымянімасьці гэтага вынятка, а таксама {{Useful-object-US}}.

Просты рысунак

Эмблема «Майкрасофта» — {{PD-textlogo}}

Датычна таварных знакаў (глядзіце Вікісховішча:Правілы аўтарскага права паводле прадмету: Таварныя знакі): Большасьць камэрцыйных прадметаў і вырабаў абараняецца законамі аб інтэлектуальнай уласнасьці тым ці іншым чынам, але аўтарскае права ёсьць толькі адзінай такой абаронай. Важна адрозьніваць аўтарскае права, таварныя знакі і патэнты. Вікісховішча звычайна выконвае толькі абмежаваньні аўтарскага права з гэтых прычынаў:

  • амаль усё можа быць таварным знакам, і няма сэнсу ўсё забараняць;
  • абмежаваньні таварныў знакаў і прамысловых узораў маюць дачыненьне да прамысловага ўзнаўленьня, але фатаграфіі такіх прадметаў могуць бясплатна ўзнаўляцца інакш.

→ З гэтых прычынаў Вікісховішча прымае ўсялякі таварны знак, на які скончылася аўтарскае права. Больш таго, Вікісховішча прымае выявы з тэкстам агульным шрыфтом і простымі геамэтрычнымі формамі, нават калі гэта найноўшая эмблема таварнага знака, на падставе таго, што такая выява недастаткова творчая, каб абараняцца аўтарскім правам.[2] Такія выявы маюць пазначацца шаблёнам {{PD-ineligible}} або адным са сьпісу больш канкрэтных шаблёнаў для гэтага віду працаў (прыкладам {{PD-textlogo}} для простых эмблемаў).

Растравыя выкананьні (прыкладам выявы PNG) простых рысункаў не пад аўтарскім правам могуць лічыцца не абароненымі аўтарскім правам. Пытаньне, ці мае вэктарнае выкананьне ўласнае аўтарскае права, менш зразумелае наконт вэктарных выяваў (прыкладам файлы SVG) простых рысункаў не пад аўтарскім правам. Глядзіце зьвесткі ангельскай Вікіпэдыі пра аўтарскае права наконт шрыфтоў і старонку гутарак {{PD-textlogo}} дзеля падрабязных зьвестак.

Часта вельмі складана вызначыць, ці абаронены рысунак аўтарскім правам або не. І выявы гэтага кшталту часта вылучаюць на выдаленьне з розным вынікам. Глядзіце Вікісховішча:Парог самабытнасьці і «Парог самабытнасьці» (у ангельскай Вікіпэдыі) дзеля настаўленьня.

Шрыфты

"COM:FONT" redirects here. For шрыфты, даступныя для ператопліваньня ў маштабаваную вэктарную графіку, see meta:SVG fonts.

Растравае выкананьне шрыфта (або гарнітуры) не падлягае аўтарскаму праву ў ЗША, таму знаходзіцца ў грамадзкім набытку. Яно можа абараняцца аўтарскім правам у іншых краінах (глядзіце інтэлектуальную ўласнасьць на гарнітуры ў Вікіпэдыі). Вам варта скарыстаць {{PD-font}} у такім выпадку.

Правілы аўтарскага права

Некаторыя настаўленьні ў правілах, датычных аўтарскага права, магчыма знайсьці на

Глядзіце таксама


Глядзіце таксама

Заўвагі

  1. У выпадках, дзе працу адначасна выпусьцілі ў шматлікіх краінах, «краінай паходжаньня» ёсьць краіна, якая дае найкарацейшы тэрмін абароны аўтарскім правам паводле Бэрнскай канвэнцыі.
  2. Глядзіце справу Эц-Хокіна супраць «Скі Трункі», дзе вырашылі, што пляшка гарэлкі і эмблема «Скі» не пад аўтарскім правам.

Вонкавыя спасылкі

Зборы законаў:

Дамовы аб аўтарскім праве:

Іншае: