Вікісховішча:Няпэўныя крыніцы

From Wikimedia Commons, the free media repository
Jump to navigation Jump to search
This page is a translated version of a page Commons:Problematic sources and the translation is 100% complete. Changes to the translation template, respectively the source language can be submitted through Commons:Problematic sources and have to be approved by a translation administrator.

Shortcut: COM:PRS Вікісховішча прымае толькі выявы, якія:

  • выразна надалі пад вольным дазволам, які канкрэтна і беззваротна дазваляе кожнаму скарыстаць матэрыял для ўсялякай задачы; проста напісаньне, што «матэрыял можа вольна скарыстаць кожны» або падобнае недастаткова, або
  • у грамадзкім набытку прынамсі ў ЗША і краіне паходжаньня працы.

Існуе шмат выяваў, даступных са шматлікіх крыніцаў, якія адпавядаюць гэтым мерках. Але некаторыя крыніцы, у прыватнасьці анлайн-крыніцы, могуць быць няпэўнымі. Яны могуць зьмяшчаць выявы, якія выглядаюць вольнымі або ў грамадзкім набытку на першы погляд, але могуць насамрэч быць пад аховай аўтарскага права.

Гэтая старонка пералічвае магчыма няпэўныя крыніцы — такія, што маюць шмат вольнага зьместу, але патрабуюць асьцярожнасьці.

Сховішчы выяваў

«Флікр»

Глядзіце таксама Вікісховішча:Файлы «Флікра» і Вікісховішча:Выявы «Флікра»/Даведнік.

«Флікр» — выдатны рэсурс, які зьмяшчае шмат выяваў пад вольным дазволам. Аднак некаторую дбайнасьць варта праявіць, калі намерыліся перанесьці выяву «Флікра» ў Вікісховішча.

  • Большасьць старонак выяваў «Флікра» зьмяшчае заяву «Гэтая выява агульнадаступная». Гэта не заява пра аўтарскае права. Гэта толькі значыць, што выяву можа праглядаць кожны.
  • Заява пра аўтарскае права на «Флікры» — радок, што кажа «© Усе правы захаваныя» або «Некаторыя правы захаваныя».
    • Калі той кажа «Усе правы захаваныя», выява не пад вольным дазволам, і яе ня варта пераносіць у Вікісховішча.
    • Калі той кажа «Некаторыя правы захаваныя», пстрыкніце на гэта тэкст (гэта гіпэрспасылка). Гэта перанясе вас на старонку дазволу з тлумачэньнем умоваў дазволу для гэтай выявы. Калі гэты дазвол кажа штосьці пра «некамэрцыйнасьць» аб «ніякага вытворніка», гэта ня вольны дазвол, а выяву ня варта перамяшчаць на Вікісховішча. Калі той згадвае толькі «пазначэньне аўтарства» або «аднолькавыя ўмовы распаўсюду», тады гэта агулам прымальна. Той мусіць мець пазнаку «Ухвалена для вольных культурных працаў».

Адмываньне «Флікра»: ці гэта спачатнік працы запампоўвальніка, ці парушэньне аўтарскага права

Некаторую дбайнасьць варта праявіць, нават калі выява «Флікра» пад такім вольным дазволам, як {{Cc-by-2.0}} або {{Cc-by-sa-2.0}}. Кожны можа запампаваць што заўгодна на «Флікр» і зьмясьціць усялякае цьверджаньне пра дазвол на сваіх запампоўках. Некаторыя людзі запампоўваюць творы пад аўтарскім правам і надаюць іх «вольна», хоць не валодаюць аўтарскімі правамі на выявы, якія запампоўваюць. Мы называем гэта адмываньнем «Флікра» або парушэньнем «Флікра». Патрабуецца пэўны здаровы сэнс:

  • Ці праўдаподобна, што запампоўвальнік з «Флікра» зрабіў выяву сам?
  • Ці запампавалі здмак на «Флікр» незадоўга да зьяўленьня на Вікісховішчы?
  • Калі тая выглядае як:
    • плякат;
    • прасоўвальнае фота;
    • шпалеры;
    • здымак знакамітасьці;
    • рэкляма;
    ...тады гэта падазрона.
  • Гляньце на іншыя запампоўкі таго самага карыстальніка «Флікра».
    Скрайне асьцярожная ацэнка патрабуецца, калі іншыя такія прадметы існуюць сярод запамповак удзельніка.

Зьмяненьні дазволу

Датычная складанасьць у тым, што «Флікр» дазваляе запампоўвальнікам мяняць дазволы. Выява можа быць пад вольным дазволам у адзін час, але пазьней быць пераведзенай пад больш абмежавальны дазвол або пад «Усе правы захаваныя». Хоць прыміце да ўвагі, што папярэдні дазвол нельга адкаціць.

Таму запампаваныя ў Вікісховішча выявы «Флікра» саматужна аглядае праграма тут на Вікісховішчы, якая працуе самастойна. Калі гэтая праграма высьвятляе, што выява ўсё яшчэ пад вольным дазволам на «Флікры», то запісвае гэтыя зьвесткі на старонку апісаньня выявы. Такія давераныя ўдзельнікі, як адміністратары і ўхваленыя супольнасьцю ўдзельнікі могуць таксама аглядаць дазволы «Флікра» ўручную.

Выяву магчыма пакінуць у Вікісховішчы, калі дазвол «Флікра» мяняецца пасьля пасьпяховага агляду, бо вольныя дазволы нельга скасаваць. Аднак праверка таго, што фотаздымак выпусьцілі пад вольным дазволам у пэўны час у мінулым, стала прасьцейшай, бо цяпер «Флікр» паказвае гісторыю дазволу на 25 кастрычніка 2022 году.

Як запампаваць выявы пад належным дазволам

Main page: Вікісховішча:Файлы «Флікра»#Uploading images.

Наступная прылада дапаможа запампаваць малюнкі «Флікра» пад належным дазволам у Вікісховішча:

Калі ласка, запампоўвайце найбольшае выданьне выявы, калі тая з «Флікра», і скарыстайце прыладу «Флінфо», каб падаць ужо запоўненае выданьне шаблёну {{Information}} («Зьвесткі») для малюнка на «Флікры», распазнанага паводле яго пасьведчаньня.

Нацыянальная ўправа паветраплаваньня і космасу

Шматлікія выявы і іншы матэрыял на вэб-бачынах Нацыянальнай управы паветраплаваньня і космасу (НУПК) і ў распаўсюджаных НУПКам выданьнях і справаздачах па-за аўтарскім правам у ЗША, бо іх зрабілі службоўцы ўраду ЗША ў рамках сваіх службовых абавязкаў. Нягледзячы на гэта вэб-бачыны НУПКа і распаўсюджаныя НУПКам працы могуць улучаць матэрыял, падлеглы абмежаваньням аўтарскага права.

Рэчы, якія варта разглядаць з асьцярогай, улучаюць, але не абавязкова абмяжоўваюцца гэтым:

Праект «Гутэнбэрг»

Падсумаваньне

Праект «Гутэнбэрг» дзеіць толькі паводле Закону ЗША аб аўтарскім праве, тады як Вікісховішча — паводле закону ЗША і краіны паходжаньня. Такім чынам некаторыя выявы з праекту непрымальныя ў Вікісховішчы, хоць амаль заўжды прымальныя ў ангельскай Вікіпэдыі, якая таксама дзеіць толькі паводле Закону ЗША аб аўтарскім праве (як згадваюць Вікіпэдыя:ЧАПы/Аўтарскае права і Вікіпэдыя:Грамадзкі набытак).

Выняткам служаць працы пад аўтарскім правам у ЗША, але на якія праект «Гутэнбэрг» атрымаў дазвол ад праваўласьніка на распаўсюд. Гэтыя працы нельга запампоўваць у Вікісховішча без атрыманьня дазволу ад праваўласьніка. Ня ўсе распаўсюджаныя праектам «Гутэнбэрг» працы — грамадзкі набытак. Праект «Гутэнбэрг» адсылае да працаў, якія можа законна выдаць у якасьці «прыдатных», і піша: «Мы можам законна выдаць усялякі матэрыял, які ў грамадзкім набытку ў ЗША (С.10) або на які маем дазвол праваўласьніка»[3]. Праект «Гутэнбэрг» кажа: «Творцы або выдаўцы могуць даць праекту "Гутэнбэрг" неабмежаваны дазвол перавыдаваць свае працы. У такім разе праваўласьнікі ўсё адно захоўваюць свае правы, але даюць нам дазвол дзяліцца гэтымі электроннымі кнігамі са сьветам»[4].

Гэтыя выданьні праекту «Гутэнбэрг» пад аўтарскім правам усё ж магчыма ўзнаўляць, але дадзеныя дазволы прапісваюць у іх загалоўках і звычайна забараняюць любому перавыдаваць іх камэрцыйна.

Такія працы нельга разьмяшчаць у Вікісховішчы, бо мультымэдыя Вікісховішча маюць дапускаць камэрцыйнае выданьне. Калі ласка, запампуйце ў ангельскую Вікіпэдыю, калі выява ў грамадзкім набытку ў ЗША, але не ў краіне паходжаньня, і скарыстайце шаблён {{PD-US-expired-abroad}}. Яе магчыма будзе перанесьці ў Вікісховішча тады, калі яна стане грамадзкім набыткам у краіне паходжаньня.

Падрабязнасьці

Праект «Гутэнбэрг» таксама ўлучае выявы, выдадзеныя ў разьмешчаных кнігах, хоць той найперш ня сховішча выяваў. Складанасьць у тым, што той дзеіць выключна паводле закону ЗША і разглядае ўсё выдадзенае больш за 95 гадоў таму і да 1977 году ў якасьці грамадзкага набытку. Ён толькі цьвердзіць, што яго кнігі ў грамадзкім набытку ў ЗША або маюць дазвол творцы на распаўсюд у выпадку, калі працы ўсё яшчэ пад аўтарскім правам[5][6].

Знойдзеныя ў праекце «Гутэнбэрг» неамэрыканскія працы, якія ў грамадзкім набытку ў ЗША, магчыма запампаваць сюды ў Вікісховішча, толькі калі яна таксама ў грамадзкім набытку ў замежнай краіне паходжаньня. Гэта прыхаваная пастка, якой не заўжды могуць пазьбегнуць нават дасьведчаныя ўдзельнікі.

Таксама сьцеражыцеся таго, што ня ўсе працы ў праекце «Гутэнбэрг» у грамадзкім набытку. Іх таксама могуць распаўсюджваць пад дазволам, які не пашыраецца на Вікісховішча.

Прыклады

Ілюстрацыі з кніг Бэатрыксы Потэр, напрыклад, былі пад аўтарскім правам у Вялікабрытаніі 70 гадоў пасьля сьмерці творцы, то-бок да канца 2013 году. (Потэр таксама мастачка ілюстрацыяў.) Прыкладам, «Байку пра Зайчыка Веньяміна» выдалі ў 1904 годзе адначасна ў ЗША і Вялікабрытаніі. Такім чынам, да 2014 году праца была ў грамадзкім набытку ў ЗША, але не ў Вялікабрытаніі, дзе яе лічылі брытанскай працай. Як брытанскія працы, гэтыя выявы таксама былі пад аўтарскім правам у астатнім Эўразьвязе. Таму ілюстрацыі нельга было разьмяшчаць у Вікісховішчы да канца 2013 году.

Іншы прыклад — ілюстрацыі Алісы Ўудўард у «Прыгодах у краіне цацак»: Ўудўард была брытанкай, памерла ў 1951-м, а кнігу спачатку выдалі ў Вялікабрытаніі ў 1897 годзе. Або ілюстрацыі Эдмона Дзюляка (пам. 1953) ў «Расказах Ганса Андэрсэна», «Ходэр і Стоўтан», Лёндан, 1911 год. Або таксама большасьць ілюстрацыяў Артура Рэкгэма (пам. 1939).

Фотаздымкі з электронных кніг «Гутэнбэрга» могуць таксама ствараць складанасьці. Прыкладам, брытанскія фотаздымкі, якія сустракаюцца ў Артура Ньюкома і Кэтрын Блэкфард: «Разгляданьне характару», «Блэкфард», Новы Ёрк, 1922 год. Гэтая кніга ў грамадзкім набытку ў ЗША. Але фота Джона Мейсфілда (Выява 33), напрыклад, зрабіў брытанскі фатограф Эміль Гопе (пам. 1972), а фота Генры Фаўлера (Выява 63) — іншы брытанскі фатограф Эрнэст Мілз (пам. 1942).

У некаторых выпадках такія выявы магчыма разьмясьціць у ангельскамоўных вікіпраектах. Ангельская Вікіпэдыя дзеіць толькі паводле закону ЗША, і такім чынам, разглядае ўсялякую працу, выдадзеную да 1929 году, у якасьці грамадзкага набытку. Глядзіце Image:Henry Fowler.jpg, Image:John Masefield head.jpg або таксама en:Category:Edmund Dulac. Слушны шаблён дазволу для такіх выяваў у ангельскай Вікіпэдыі — {{PD-US-expired-abroad}}.

Праца Потэр цяпер у грамадзкім набытку ў Вялікабрытаніі, як і ў ЗША. Ілюстрацыі з «Байкі пра Зайчыка Веньяміна» цяпер даступныя на Вікісховішчы ў катэгорыі «Байка пра Зайчыка Веньяміна».

Калі працы магчыма зьмяшчаць у Вікісховішча

Калі такія працы магчыма зьмяшчаць у Вікісховішча? Гэта залежыць.

Да 1929 году

Калі тыя выдалі да 1929 году, працы будуць у грамадзкім набытку ў ЗША і краіне свайго паходжаньня (як патрабуе Вікісховішча), калі яны выходзяць з-пад аўтарскага права ў краіне паходжаньня па-за ЗША. Гэта канец 2013 году для працаў Потэр, у канцы 2021 году для працаў Ўудўард і ў канцы 2023 году для працаў Дзюляка.

1929—1977 гады

Калі тыя ўпершыню выдалі ў або пасьля 1929 году, гэта залежыць ад уплыву адновы аўтарскага права для замежных працаў у ЗША Пагадненьнямі аб Уругвайскім коле. (Але такія працы не разьмяшчаюць (і не маюць) у «Гутэнбэргу», бо яны таксама пад аўтарскім правам на сёньня ў ЗША.) З працамі, адначасна выдадзенымі (то-бок цягам 30 дзён) ў замежнай краіне паходжаньня і ЗША, абыходзяцца як з амэрыканскімі і замежнымі працамі. У замежнай краіне паходжаныя яны — айчынныя працы. У ЗША яны — амэрыканскія працы і ў такой якасьці не падягаюць аднове аўтарскага права Законам «Пра Пагадненьні аб Уругвайскім коле» (ЗПУК). Але праца падлягала гэтай аднове ЗПУКам, калі яе ўпершыню выдалі ў ЗША больш як праз 30 дзён пасьля замежнага выданьня і аўтарскае права на яе не аднавілі ў ЗША або амэрыканскае выданьне інакш не адпавядала патрабаваньням ЗША для аўтарскіх правоў.

ЗПУК аднавіў амэрыканскія аўтарскія правы на такія працы, калі яны ўсё яшчэ былі пад аўтарскім правам у краіне свайго праходжаньня на дату ЗПУКа 1 студзеня 1996 году для большасьці краінаў. (Сьпіс датаў ЗПУК.) Калі аўтарскае права ЗША на замежную працу аднавілі ў ЗША, то яго аднавілі на ўвесь амэрыканскі тэрмін: 95 гадоў пасьля спачатнага выданьня для працаў, выдадзеных у 1929—1977 гады. Такія працы магчыма запампаваць, толькі калі гэты амэрыканскі 95-гадовы тэрмін і тэрмін аўтарскага права ў краіне па-за ЗША (звычайна 70 гадоў пасьля сьмерці творцы) скончыўся.

1978 год або пазьней

Тэрмін аўтарскага права ЗША для працаў, створаных і выдадзеных у 1978 годзе або пазьней, таксама — 70 гадоў пасьля сьмерці творцы. ЗША маюць адмысловае правіла для працаў, створаных да 1978 году, але ўпершыню выдадзеных у 1978—1992 гадох: такія працы пад аўтарскім правам у ЗША да пазьнейшага з двух: канца 2047 году або 70 гадоў пасьля сьмерці творцы.

Фэдэральнае бюро расьсьледаваньняў

Будзьце асьцярожнымі, калі запампоўваеце выявы ад Фэдэральнага бюро расьсьледаваньняў (ФБР), бо яно часта выдае выявы зь іншых крыніцаў паводле сумленнага карыстаньня. У прыватнасьці фотаздымкі асобаў у вышуку або зьніклых бязь вестак найбольш верагодна не рабіла ФБР, бо прадметы мелі б знаходзіцца пад вартай ФБР, каб Бюро іх сфатаграфавала. Глядзіце абмеркаваньні выдаленьня (1, 2, 3 і 4) для прыкладаў. Некаторыя з тых выяваў могуць быць у грамадзкім набытку зь іншых прычынаў, але гэта правярае запампоўвальнік.

Амэрыканскі музэй памяці Галакосту

Амэрыканскі музэй памяці Галакосту (АМПГ) выстаўляе шмат выяваў з Другой сусьветнай вайны. Іх крыніцы недастатковыя. Яны надта часта згадваюць толькі, хто даў фота, але не адкуль выява спачатна паходзіць і хто быў фатографам. На шматлікіх выявах заяўляюць «© АМПГ».

Многія зь яго выяваў яўна нямецкія здымкі, зробленыя немцамі падчас Другой сусьветнай вайны. Гэтыя здымкі ня варта запампоўваць сюды (пакуль) нават у выпадках, дзе АМПГ цьвердзіць, што выявы былі ў грамадзкім набытку, бо яны агулам пад аўтарскім правам у краіне свайго паходжаньня — Нямеччыне — на 70 гадоў пасьля сьмерці фатографа. (Або 70 гадоў пасьля спачатнага выданьня ці стварэньня, калі творца здымка насамрэч невядомы.) У ЗША (і Вялікабрытаніі) такія здымкі могуць сапраўды быць у грамадзкім набытку праз адмысловае заканадаўства датычна адабранай маёмасьці ворага, але гэта ня робіць выявы вольнымі ад аўтарскага права ў Нямеччыне. Аднак вы можаце запампаваць такія выявы на месцы ў ангельскую Вікіпэдыю, дзе іх апісаньне мае ўлучаць шаблён {{Do not move to Commons}}. Гэта датычыць усіх выяваў у АМПГ, дзе варта меркаваць пра нямецкае паходжаньне (напрыклад, усе выявы з нацысцкіх календароў). На жаль, гэта значыць, што амаль усе здымкі нацысцкіх правадыроў забароненыя для Вікісховішча.

Іншыя выявы ў АМПГ могуць быць прыдатнымі для запампоўкі сюды з шаблёнам {{PD-USGov}} («Грамадзкі набытак ураду ЗША») або адным зь яго падшаблёнаў. У прыватнасьці здымкі твару абвінавачаных на Нюрнбэрскім працэсе і наступных Нюрнбэрскіх працэсах могуць палічыць зьнятымі службоўцамі ЗША ў рамках іх абавязкаў, як і здымкі з судовых заляў у ходзе тых працэсаў. Некаторыя такія выявы таксама выдалі ў матэрыялах гэтых працэсаў — «сіняй» і «зялёнай нізках».

Выявы, на якія АМПГ дамагаецца аўтарскага права для сабе («© АМПГ») або кагосьці іншага («© любы»), ня варта запампоўваць зусім. Нават калі сам АМПГ наўрад ці праваўласьнік усіх такіх выяваў, варта меркаваць, што «© АМПГ» — засьцерагальнае папярэджаньне пра аўтарскае права, якое пазначае, што хтосьці ўсё яшчэ мае аўтарскае права. Мабыць, АМПГ або хтосьці іншы. Музэі і архівы часта робяць гэта замест зьмяшчэньня асобных папярэджаньняў пра аўтарскае права, якія падаюць сапраўднага праваўласьніка.

«20 хвілінаў»

Дарэчнае правіла дазволаў на вэб-бачыне «20 хвілінаў»[7]. 20minutos.es выдае зьмест пад «Усе правы захаваныя» згодна са зьмяненьнем свайго правіла, за выняткам пэўных вэб-бачынаў, дзе «20 хвілінаў» трымаў дазвол «Творчых грамадаў». Пра гэта папярэдзяць звычайным значком «Творчых грамадаў». Каб запампаваць зьмест у Вікісховішча з гэтай бачыны, вам варта двойчы спраўдзіць, што яго сфатаграфаваў усялякая з вэб-бачынаў, дзе «20 хвілінаў» трымае дазвол «Творчых грамадаў». Калі не, зьмест нельга абнародаваць на Вікісховішчы.

Заўвага: вы можаце сутыкнуцца зь гішпанскім дазволам «Творчых грамадаў» на аднолькавых умовах 2.1 для даўнейшага зьместу. Гэта іх стары дазвол. Трымайце шаблён на старонцы і дадайце новы (файл тады нададуць пад некалькімі дазволамі — гішпанскім «Творчых грамадаў» на аднолькавых умовах 2.1 і непартаваным «Творчых грамадаў» з пазначэньнем аўтарства на аднолькавых умовах 3.0): папярэднія дазволы безадклікальныя, але новы дазвол магчыма дадаць. Можаце скарыстаць шаблёны {{20minutos.es}} і {{20minutos.es/en}}. Калі ласка, папрасіце агляду на вашай улюбёнай старонцы стала даведак у Вікісховішчы, калі сумняецеся.

Кнігі «Гугла»

Працы на Кнігах «Гугла» могуць разглядацца «Гуглам» «па-за аўтарскім правам», калі яны па-за ім у ЗША, але ўсё яшчэ пад ім у краіне іх паходжаньня. Працы, якія не пад аўтарскім правам у ЗША, але ўсё яшчэ ахоўваюць ім у краіне паходжаньня, не прымаюць у Вікісховішчы, але могуць быць прымальнымі ў ангельскай Вікіпэдыі, калі спалучаюцца з такім шаблёнам, як {{PD-US-expired-abroad}}. Гэтае становішча падобнае да выпадку з выявамі праекту «Гутэнбэрг».

Стан аўтарскага права на кнігі і іншыя прадметы, улучаныя ў Кнігі «Гугла», розьніцца нават для прадметаў, цалкам праглядальных і не абмежаваных праглядам урыўкаў. Цяперашняе правіла Кніг «Гугла» для ўдзельнікаў у ЗША — абыходзіцца з прадметамі, выдадзенымі пасьля 1923 году, як з падлеглымі аўтарскаму праву, за выняткам такіх пэўных прадметаў, як працы ураду ЗША. Хоць гэта не згадваюць вызначальна, магчыма, што праца, якую лічаць па-за аўтарскім правам у ЗША на Кнігах «Гугла», усё яшчэ могуць быць пад ім у краіне паходжаньня. Для карыстаньня прадметамі з Кніг «Гугла» ў грамадзкім набытку «Гугл» просіць (але не патрабуе), каб захоўвалі пазначэньне «Гугла», і перасьцерагае, што стан грамадзкага набытку на працу можа розьніцца ад адной краіны да другой.

Шаблён {{PD-old}} («Стары грамадзкі набытак») магчыма скарыстаць для непалепшаных сканаў вольных ад аўтарскага права выяваў, калі запампоўваеце выяву з Кніг «Гугла». Шаблён {{PD-scan}} («Грамадзкі набытак на скан») магчыма прымяніць замест гэтага для сканаў вольных ад аўтарскага права выяваў, калі скан маглі саматужна або мэханічна палепшыць нятворчым чынам. Глядзіце рэкамэндацыю Вікісховішча:Калі карыстацца шаблёнам «PD-scan» наконт падрабязнасьцяў.

Звычайныя выпадкі

Здымкі знакамітасьцяў

Здымкі знакамітасьцяў (актораў, футбалістаў, рэгбістаў, тэнісістаў і іншых атлетаў, манэкеншчыцаў) пад вольным дазволам цяжка знайсьці. Большасьць такіх здымкаў, нават калі сьцьвярджаецца пра вольны дазвол на іх, насамрэч пад аўтарскім правам, а большасьць узнаўленьняў такіх здымкаў, якія можаце знайсьці анлайн, насамрэч — парушэньні аўтарскага права (або выкарыстоўваюць на гэтых вэб-бачынах пад абмежавальным дазволам ці зь цьверджаньнем пра «сумленне карыстаньне»).

Існуе некалькі месцаў для здымкаў знакамітасьцяў, дзе магчыма спраўдзіць, ці ёсьць выява здымкам пад аўтарскім правам:

Калі выяву згадваюць на адной з гэтых бачынаў, яна пад аўтарскім правам, а не вольным дазволам, і таму яе ня варта запампоўваць у Вікісховішча. Вядома, пошук выяваў у «Гугле» можа таксама дапамагчы.

Скрайне адмоўны прыклад: Commons:Deletion requests/Image:Keira Knightley.jpg.

Спартовыя выявы

Глядзіце #Здымкі знакамітасьцяў (вышэй). У дадатак, калі магчыма распазнаць дружыну, яе вэб-бачына звычайна — добрае месца для пошуку. Многія маюць фотагалерэі. Для датычных амэрыканскага спорту выяваў «Геты» і «Ўявіце» — найлепшыя іх зборы.

  • «Спортфайл» і «ІнФо» — ірляндзкія спартовыя фотаслужбы.
  • «Вяршыня» — брытанская спаротвая фотаслужба.
  • «ВІ-Выявы» — нідэрляндзкая футбольная фотаслужба.
  • «Мэксспорт» — мэксыканская служба спартовых выяваў. Пошук працуе, але яго нельга абмежаваць шэрагам датаў, за выняткам уключэньня году ва ўмовы пошуку. Явасцэнарныя ўсплываньні на мініяцюрах даюць зьвесткі пра творцу, але на іх нельга спаслацца наўпрост.
  • Выявы «ЛАТ» і іх мацярынская кампанія «Выявы мотаспорту» для выяваў мота- і аўтагонак.

Новыя выявы наогул

Глядзіце #Здымкі знакамітасьцяў і #Спартовыя выявы вышэй. «Агенцтва францускай прэсы» і «Ройтэрз» ня маюць збораў выяваў, у якіх ёсьць пошук для шырокай грамадзкасьці. «Зорныя Навіны» — вялікае карэйскае агенцтва навінаў.

Заўзятарскія бачыны

Заўзятарскія бачыны надта часта выкарыстоўваюць здымкі знакамітасьцяў безь вялікага клопату пра аўтарскае права. Некаторыя заўзятарскія бачыны могуць сапраўды мець уласныя здымкі, але гэта вынятак з правіла. Напрыклад, шматлікія знойдзеныя тут выявы насамрэч — парушэньні аўтарскага права, узятыя з «Кінамагіі». Больш таго, шматлікія такія заўзятарскія бачыны заведама кепска падтрымліваюць прызнаньне за выявы. Напрыклад, зусім няма зьвестак пра фатографа для знойдзеных тут выяваў, нават зьвестак пра запампоўвальніка. Прынамсі некаторыя з гэтых выяваў — парушэньні аўтарскага права. Напрыклад, гэтая выява яўна аднолькавая з выявай № 2434227, ©RDiamond // «ДротаВыява», 23 сакавіка 2004 г.

Таму фотаздымкі з заўзятарскіх бачынаў ня варта наогул запампоўваць у Вікісховішча. Нам патрэбныя дакладныя і слушныя зьвесткі пра фатографа, месца і дазвол. Дазвол мае быць вольным. З той прычыны, што заўзятарскія бачыны часта не валодаюць аўтарскім правам на разьмешчаныя выявы, марна прасіць дазвол у іх распараднікаў.

Прыклад: Commons:Deletion requests/Image:BrendaSong Katrina.jpg

Форумы і блогі

Выявы з блогаў наогул ня варта запампоўваць у Вікісховішча. У амаль усіх выпадках творцы блогаў не валодаюць аўтарскімі правамі на паказаныя імі выявы. Надта часта яны толькі спасылаюцца на разьмешчаныя на іншых бачынах выявы. Выява з блога прымальная на Вікісховішчы, толькі калі:

  • не спасылаецца на іншую бачыну, і
  • існуе ясная заява творцы блога, што той правамерны ўласьнік аўтарскага права на выявы і надае яе пад вольным дазволам: зьмяшчае яе ў грамадзкі набытак або згадвае канкрэтны дазвол выразна (такі як {{Cc-by}}, {{Cc-by-sa}} або {{GFDL}}) і гэты дазвол вольны, і
  • няма прыкметаў таго, што заява творцы блога няслужная. Такой прыкметай будзе, напрыклад, знаходжаньне выявы на іншых вэб-бачынах, дзе зьмест звычайна не пад вольным дазволам (камэрцыйныя зборы выяваў і газэты), або таксама калі выяву знайшлі ў іншым месцы і яна мае вышэйшае разрозьненьне ці яе запампавалі раней на гэтую іншую вэб-бачыну. Машына зваротнага шляху Інтэрнэт-архіву можа дапамагчы высьветліць, калі выява ўпершыню зьявілася на пэўнай вэб-бачыне.

Калі зьвязваецеся з аўтарам блога, каб здабыць дазвол, упэўніцеся, што дазвол таксама адправяць у архіў дазволаў нашай Добраахвотніцкай дружыны адказу (ДДА), і калі ласка, абдумайце выкарыстаньне аднаго з нашых шаблёнаў ліставаньня.

Прасоўвальныя здымкі

Прасоўвальныя здымкі і здымкі выпускаў для прэсы падлягаюць аўтарскаму праву. Насуперак такім агульным і заблытвальным расплывістым выразам, як «магчыма скарыстаць вольна», рэклямныя фотаздымкі агулам падаюць з разуменьнем, што іх скарыстаюць у нязьменным выглядзе для весткавых задачаў у кантэксьце, датычным прадмета фотаздымкаў (такім як артыкул пра выраб, прадпрыемства або апісаную асобу). Таму карыстаньне такімі выявамі абмяжоўваюць паведамленьнем пра пэўную падзею або прасоўваньнем вырабу або асобы. Гэта па сутнасьці абмежаваны, адклікальны дазвол, які не прадугледжвае, што хтосьці вольны скарыстаць працу для ўсялякай задачы (камэрцыйнай або не) ў зьмененым выглядзе або не. Такія выпускі не пад вольным дазволам.

Прасоўвальныя здымкі магчыма запампаваць у Вікісховішча, толькі калі гэта выразны выпуск пад вольным дазволам. Пажадана, каб выпуск таксама адправілі ў архіў дазволаў нашай Добраахвотніцкай дружыны адказу (ДДА).

«Мой стол навінаў»

«Мой стол навінаў» (mynewsdesk.com) — бачына для збытавікоў і прасоўвальных запампоўвальнікаў. Яе дапомны дазвол — дазвол «Творчых грамадаў» з пазначэньнем аўтарства на аднолькавых умовах, але гэта неналежна разумеюць запампоўвальнікі, якія часта зьмяшчаюць выявы, на якія не валодаюць правамі выпускаць пад дазволам «Творчых грамадаў». Згода ў пазьбяганьні выкарыстаньня бачыны.

Выявы прафэсійных фатографаў

Здымкі прафэсійных фатографаў надта рэдка бываюць пад вольным дазволам. Але некаторыя прафэсіяналы даюць вольны дазвол на свае працы, а некаторыя нават самі робяць уклад у Вікісховішча шляхам запампоўкі ўласнай працы. Гэта выдатна. Але часам трэція бакі запампоўваюць прафэсійныя здымкі іншых у Вікісховішча. Каб пазьбегнуць парушэньняў аўтарскага права, мы можам прыняць працы прафэсійных фатографаў, толькі калі:

  • Крыніцу, фатографа, праваўласьніка і канкрэтны дазвол ясна пазначылі. Гэта сапраўды так для запампоўкі ўсіх выяваў у Вікісховішча.
  • Выразны выпуск з пацьверджаньнем дазволу адправіў фатограф (або праваўласьнік) ці пераслаў удзельнік Вікісховішча ў архіў дазволаў нашай Добраахвотніцкай дружыны адказу (ДДА). Адрас электроннай пошты: permissions-commons@wikimedia.org. Адпраўленьне выпуску для ДДА абавязковае, калі выявы ўжо выдалі ў іншым месцы ў кнізе або анлайн. У такім разе фатограф або праваўласьнік мае таксама паўторна спраўдзіць: калі той даў камусьці іншаму выключны дазвол выдаць выяву, то сам ня можа перадаць пад вольным дазволам і запампаваць выяву ў Вікісховішча. Выразны выпуск, адпраўлены для ДДА, таксама абавязковы, калі выяву загрузіў ня сам фатограф або праваўласьнік. Калі ласка, абдумайце выкарыстаньне аднаго з нашых шаблёнаў ліставаньня, каб папрасіць дазвол.

Калі вы самі — прафэсійны фатограф і запампоўваеце вашыя ўласныя здымкі, вам варта таксама адправіць выразны выпуск наконт усялякай з вашых выяваў, якую ўжо выдалі ў іншым месцы. Мы нават настойліва заахвочваем адправіць выразны выпуск для ДДА наконт вашай пакуль нявыдадзенай уласнай працы прафэсійнай якасьці, бо гэта дапаможа прадуліхіць будучую блытаніну. Дадатковы спосаб пакінуць пастаянны запіс (але не заменьнік выпуску для ДДА) — укласьці зьвесткі пра творцу і дазвол у самі дадзеныя абменнага выгляду файла выявы (АВФВ, анг EXIF).

Вы можаце рабіць чынны ўклад у Вікісховішча зараз. Але ці будзеце так рабіць празь 10 гадоў? Празь 20 гадоў? За гэты час вашая выява пад вольным дазволам можа ўзьнікнуць у іншых незьлічоных месцах, а паходжаньне выявы і тая акалічнасьць, што яе спачатку правамерна запампавалі сюды пад вольным дазволам, могуць згубіцца. (Так ня мае быць, але такія рэчы здараюцца.) Калі празь 10 гадоў узьнікне некаторая блытаніна, ці памылкова запампавалі адну з вашых выяваў у парушэньне аўтарскага права, выразны выпуск ДДА, захаваны ў нашым архіве, паспрыяе хуткаму вырашэньню справы.

Прыклад здымка прафэсійнага фатографа, які выдалілі б адсюль, калі б нам не ўдалося атрымаць выразны выпуск: Image:5705 MNA12064 C Recoura.jpg.

Таксама адпраўленьне яснага выпуску з правяральнага адрасу электроннай пошты дапамагае прадухіліць удаваньне вас іншымі людзьмі. Зірніце на гэты выпадак, у якім хтосьці абраў мянушку (Bpeele) з намёкам, што той можа быць прафэсіяналам, і быў схоплены на гарачым.

Выявы мастацкага твору пад аўтарскім правам

Прыклад: здымкі карцінаў нядаўна спачылых або яшчэ жывых мастакоў. Зноў нам спатрэбіцца выразны выпуск, адпраўлены да ДДА, інакш гэта непрымальна. Прыклад: Commons:Deletion requests/Image:Peter-Lalor-by-Peter-Graham.jpg.

Ляпніна: калі мастацкі твор непастаянна ўсталявалі ў грамадзкім месцы ў краіне, якая ня мае «свабоды панарамы», нам зноў спатрэбіцца выпуск праваўласьнікам для ДДА мастацкага твору, паказанага на выяве. Прыклад: Image:Babe Ruth statue.jpg (скульптар згадзіўся на Ліцэнзію вольнай дакумэнтацыі ГНУ для выявы).

Мэдычныя выявы

Глядзіце Вікісховішча:Выявы пацыента.

Асаблівыя выпадкі

Студыя Ляфаета

Наогул выявы, зробленыя Джэймзам Ляфаетам і заархіваваныя ў Музэі Вікторыі і Альбэрта, дагэтуль пад аўтарскім правам, хоць гэта старыя здымкі, а фатографы памерлі больш за 70 гадоў таму. Складанасьць з гэтымі выявамі ў тым, што большасьць зь іх ніколі не выдавалі, калі тыя былі спачатна пад аўтарскім правам. Нэгатывы «згубілі», затым іх пераадкрылі ў 1968 годзе, а пасьля зноў забылі да 1988 году. Меркавана іх упершыню абнародавалі ў 2002 годзе на вэб-бачыне Музэю Вікторыі і Альбэрта, тагачасным [1] (цяпер нядзейны).

У Эўразьвязе існуе так званае права выданьня. Выдаўцу даюць выключнае права выданьня на працу цягам 25 гадоў ад даты выданьня, калі выдалі дагэтуль нявыдадзеную працу. Гэткая справа са шматлікімі здымкамі Ляфаета.

Фотаздымкі Студыі Ляфаета магчыма запампаваць, толькі калі магчыма разважна дапускаць, што выяву выдалі, калі тая была спачатна пад аўтарскім правам (падрабязнасьці ранейшага выданьня варта падаць на старонцы апісаньня выявы). Інакш варта меркаваць, што Музэй Вікторыі і Альбэрта сапрады мае права выданьня на гэтыя выявы.

Прыклады:

Амэрыканскі інстытут на Тайване

Shortcut

Хоць Амэрыканскі інстытут на Тайване на справе — амбасада ЗША на Тайване, а яе супрацоўнікаў пераважна ўхваляе фэдэральны ўрад ЗША, яна паводле права і сярод іншага — спансаваная урадам ЗША, непрыбытковая, прыватная карпарацыя. Таму супрацоўнікаў Інстытуту, адрозна ад амбасадаў і генэральных консульстваў ЗША ў іншых краінах, нельга лічыць фэдэральнымі супрацоўнікамі, а аўтарскае права на іх працы не выключаюць з Часткі 17, Главы 1, Разьдзелу 105 Зводу законаў ЗША.

Наогул выкарыстаньня шаблёну {{PD-USGov}} («Грамадзкі набытак ураду ЗША») або яго сястрынскіх шаблёнаў для файлаў ад Амэрыканскага Інстытуту на Тайване варта пазьбягаць пры патрэбе, калі няма доказу, што файлы спачатна стварылі ў ведамствах фэдэральнага ўраду ў межах земляў ЗША, такіх як Дзяржаўны дэпартамэнт.

Зноскі

  1. HubbleSite - Copyright Notice. Space Telescope Science Institute (STScI). Retrieved on 2014-08-09.
  2. About APOD. NASA. Retrieved on 2019-04-13.
  3. Copyright FAQ. Project Gutenberg. Retrieved on 2019-04-13.
  4. C.24 I see some Project Gutenberg eBooks that are copyrighted. What's up with that?. Retrieved on 2019-04-13.
  5. The Project Gutenberg License. Project Gutenberg (2014-08-15). Retrieved on 2019-04-12.
  6. Copyright How-To. Project Gutenberg (2019-01-13). Retrieved on 2019-04-12.
  7. AVISO LEGAL Y CONDICIONES DE USO (in Spanish). Retrieved on 2019-04-13.