Вікісховішча:Чым ня ёсьць Вікісховішча

From Wikimedia Commons, the free media repository
Jump to navigation Jump to search
This page is a translated version of a page Commons:What Commons is not and the translation is 100% complete. Changes to the translation template, respectively the source language can be submitted through Commons:What Commons is not and have to be approved by a translation administrator.
Shortcut

Вікісховішча — сховішча мэдыяфайлаў, якое робіць даступным усім асьветны мэдыязьмест (выявы, гук і відэакліпы) у грамадзкім набытку і пад вольным дазволам. Яно дзеіць у якасьці агульнага сховішча для розных праектаў «Вікімэдыі».

Праект мае акрэсьлены ахоп, а пэўныя рэчы ня ёсьць Вікісховішчам.

Ахоп

Вікісховішча — не энцыкляпэдыя, слоўнік, даведнік або кніга

Само Вікісховішча — не энцыкляпэдыя, слоўнік або ўсялякі від пісьмовай працы, хоць мы дапамагаем пастаўляць выявы для гэтага. Зьмест у рамках гэтых катэгорыяў звычайна варта накіраваць на належную бачыну «Вікімэдыі», такую як Вікіпэдыя або Вікіслоўнік напрыклад.

Глядзіце Ахоп праекту:Адкінуты асьветны зьмест наконт правіла.

Вікісховішча — не Вікіпэдыя

Файлам у Вікісховішчы неабавязкова трэба адпавядаць правілам і рэкамэндацыям Вікіпэдыі, такім як бесстароньні пункт гледжаньня і недапушчальнасьць арыгінальных дасьледаваньняў. Вікісховішча дзеіць, сярод іншага, у якасьці агульнага рэсурсу мэдыяфайлаў для ўсіх праектаў «Вікімэдыі», і мы стаім у баку ад правілаў, што могуць накладацца на месцы кожным з тых асобных праектаў.

Глядзіце Вікісховішча:Ахоп праекту/Бесстароньні пункт гледжаньня наконт правіла.

Вікісховішча — ня ваш асабісты вольны вэб-хостынг

Увесь зьмест мае быць у рамках ахопу праекту, што патрабуе, сярод іншага, каб усе мультымэдыя былі сапраўды карыснымі для асьветнай задачы, хоць мы разьмяшчаем мультымэдыя і выявы на Вікісховішчы. Вікісховішча — ня месца захоўваньня вашага збору здымкаў з адпачынку, калі тыя — не асьветна карысныя і па-за ахопам гэтага праекту.

Глядзіце Ахоп праекту:Мае быць сапраўды карысным для асьветнай задачы наконт правіла.

Вікісховішча — не сацыяльная сетка

Выкарыстаньне Вікісховішча, каб толькі гутарыць з вашымі сябрамі і ствараць асабістыя профілі, знаходзіцца па-за ахопам Вікісховішча. Старонкі ўдзельнікаў, створаныя, каб дапамагаць у зносінах зь іншымі ўдзельнікамі для прасоўваньня праекту, — прымальныя.

Глядзіце Ахоп праекту:Старонкі, галерэі і катэгорыі наконт правіла.

Зьмест

Вікісховішча — ня месца для рэклямы

Як загадана нашым ахопам, зьмест, які складае рэкляму або самапрасоўваньне, могуць выдаліць зь Вікісховішча.

Глядзіце Ахоппраекту:Мае быць сапраўды карысным для асьветнай задачы наконт правіла. Глядзіце Ахоп праекту:Недапушчальны зьмест старонкі, галерэі і катэгорыі ўдзельніка наконт зьвестак пра зьмест вашай старонкі ўдзельніка.

Вікісховішча не цэнзуруюць

У сувязі з асьветнай вартасьцю для разуменьня пэўных прадметаў Вікісховішча можа разьмяшчаць матэрыял, які некаторыя ўдзельнікі могуць палічыць непрыемным, безгустоўным або абуральным з розных прычынаў. Вікісховішча не адцэнзуруе і не прыбярэ мультымэдыя, якія ўдзельнікі лічаць непрымнымі або абуральнымі, калі выява ня мае магчымых пытаньняў з правамі асобы, ня можа быць незаконнай у ЗША і не парушае іншага правіла Вікісховішча, такога як наш ахоп. Аднак заява «Вікісховішча не цэнзуруюць» — няслушны довад для захаваньня файла, які выходзіць за звычайна дазволены ахоп Вікісховішча.

Глядзіце Ахоп праекту:Цэнзура і Ахоп праекту:Мае быць сапраўды карысным для асьветнай задачы наконт правіла.

Вікісховішча — ня бачына аматараў распусты

Нізкаякасныя парнаграфічныя выявы, якія не дадаюць нічога асьветна карыснага ў наш існы збор выяваў, не патрэбныя на Вікісховішчы. У выніку запампаваныя нізкаякасныя фотаздымкі плоцевых органаў звычайна хутка выдаляюць. Тым ня менш, выдаленьне такіх фотаздымкаў мае праходзіць у парадку звычайнага выдаленьня. Калі якасьць кепская, мы можам захаваць файл, калі ня маем лепшага файла аб прадмеце, які той можа праілюстраваць.

Глядзіце Ахоп праекту:Цэнзура і Ахоп праекту:Мае быць сапраўды карысным для асьветнай задачы наконт правіла. Дарэчная канкрэтная афіцыйная рэкамэндацыя — Вікісховішча:Галізна.

Вікісховішча дбае пра аўтарскае права, нават калі праваўласьнік — не

Віксховішча паважае абмежаваньні аўтарскага права і дазволаў незалежна ад таго, ці дбаюць праваўласьнікі пра іх выкананьне. Шчырая запампоўка несвабодных мультымэдыя з такімі апраўданьнямі, як «творца не даведаецца», «творца будзе рады, што мы распаўсюдзілі яго працу» і падобныя заявы — гэта ня тое, як працуе Вікісховішча. Мы паважна ставімся да аўтарскага права. Усялякая выява і мультымэдыя з сумнеўным аўтарствам могуць вылучыць на выдаленьне, а мультымэдыя, запампаваныя без належнага дазволу і зьвестак пра яго могуць хутка выдаліць.

Глядзіце Вікісховішча:Ахоп праекту/Засьцерагальны прынцып і Вікісховішча:Правіла выдаленьня наконт правілаў.