Вікісховішча:Адноўленыя ЗПУКам аўтарскія правы

From Wikimedia Commons, the free media repository
Jump to navigation Jump to search
This page is a translated version of a page Commons:URAA-restored copyrights and the translation is 100% complete. Changes to the translation template, respectively the source language can be submitted through Commons:URAA-restored copyrights and have to be approved by a translation administrator.
Shortcut

Закон «Аб Пагадненьнях пра Ўругвайскае кола» або ЗПУК — амэрыканскі закон, які аднавіў аўтарскія правы ў ЗША на замежныя творы, калі тыя ўсё яшчэ былі пад аўтарскім правам у замежнай краіне паходжаньня на дату ЗПУК. Гэтай датай ЗПУКа было 1 студзеня 1996 году для большасьці краінаў. Гэта значыць, што замежныя творы сталі падлягаць аўтарскаму праву ў ЗША, нават калі былі ў грамадзкім набытку ў ЗША да даты ЗПУК. Глядзіце таксама Вікіпэдыя:Неамэрыканскія аўтарскія правы.

Вікісховішча спачатку дазваляла ўдзельнікам запампоўваць выявы, якія былі б грамадзкім набыткам у ЗША, калі б ня ЗПУК, бо канстытуцыйнасьць гэтага закону аспрэчылі ў судзе. Аднак канстытуцыйнасьць ЗПУКа падтрымаў Вярхоўны суд ЗША ў справе Голана супраць Холдэра. Пасьля абмеркаваньня вызначылі, што закранутыя файлы масава ня выдаляць. Адбылося далейшае абмеркаваньне пра найлепшы спосаб агляду закранутых файлаў, што прывяло да стварэньня Вікісховішча:Вікіпраект Грамадзкі набытак. Глядзіце Вікісховішча:Вікіпраект Грамадзкі набытак/Агляд ЗПУК.

Пасьля абмеркаваньня Вікісховішча:Масавае аднаўленьне выдаленых паводле ЗПУКа выяваў і наступнага беспасьпяховага агляду засьцерагальнага прынцыпу вырашылі, што вылучаныя на выдаленьне праз ЗПУК файлы варта ацэньваць асьцярожна, як і стан аўтарскага права на іх паводле амэрыканскага і мясцовага законаў. Проста цьверджаньне, што ЗПУК датычыць файла, ня можа быць прычынай выдаленьня. Калі канчатковы вынік ацэнкі аўтарскага права ў тым, што існуе значны сумнеў наконт вольнасьці файла згодна з амэрыканскім або мясцовым законам, файл варта выдаліць у адпаведнасьці з засьцерагальным прынцыпам.

Тло

  1. Аднова аўтарскага права ЗПУКам падставовае, бо ЗША далучыліся да Бэрнскай канвэнцыі «Аб ахове літаратурных і мастацкіх твораў» 1 сакавіка 1989 году (Закон «Аб Пагадненьнях пра Ўругвайскае кола»).
  2. Артыкул 18 Бэрнскай канвэнцыі абазначае, што, калі краіны далучаюцца да Канвэнцыі, усялякія творы, чыё аўтарскае права скончылася ў краіне, якая далучаецца, але не ў краіне паходжаньня, мусяць аднавіць сваё аўтарскае права.
  3. ЗША супраціўляліся патрабаваньням Артыкула 18 некалькі гадоў, але ўрэшце мелі аднавіць аўтарскія правы. Частка 17 Зводу законаў ЗША ў параграфе 104А па сутнасьці аднавіла аўтарскія правы на замежныя творы, што папярэдне не падлягалі аўтарскаму праву ў ЗША праз няздатнасьць адпавядаць амэрыканскім умоўнасьцям (такім як адсутнасьць папярэджаньня пра аўтарскае права, няўлічанасьць у Бюро аўтарскага права ЗША або неадноўленасьць аўтарскага права) або нястачу міжнародных дамоваў між ЗША і краінай паходжаньня твору. (Закон «Аб Пагадненьнях пра Ўругвайскае кола»).

Выпрабаваньні

Выпрабаваньні, каб спраўдзіць, ці аднавіў ЗПУК аўтарскае права.

Папярэднія выпрабаваньні

  • Калі краіна паходжаньня — ЗША, ЗПУК не прымяняюць (аднак гэта ня значыць, што твор саматужна ў грамадзкім набытку ў ЗША; існыя аўтарскія правы могуць быць пытаньнем). Гэта ўлучае выпадкі адначаснага выданьня ў ЗША і іншым месцы (вызначанага як выданьне цягам 30 дзён ад першага выданьня). У такіх выпадках правілы аўтарскага права ЗША да ЗПУКа прымяняюць, каб вызначыць стан аўтарскага права ЗША.
  • Ніякія творы, выдадзеныя да 1 студзеня 1929 году ўсюды ў сьвеце, не падлягаюць аўтарскаму праву ў ЗША. Гэта безумоўна і мяняецца ЗПУКам.
  • Не падлеглыя аўтарскаму праву ў ЗША творы не закранаюцца адновай ЗПУКа. Напрыклад, творы дойлідзтва (то-бок будынкі), узьведзеныя да 1 сьнежня 1990 году не падлягаюць аўтарскаму праву ў ЗША.

Асноўныя выпрабаваньні

Калі адказ на любое з гэтых пытаньняў — НЕ, тады ЗПУК не аднаўляе аўтарскае права ЗША на замежныя творы. Інакш аднаўляе, калі трапляе ў адзін з рэдкіх выняткаў ніжэй.

  1. Калі выдалі, ці выдалі твор у правамоцнай кране (удзельніцы Бэрнскай канвэнцыі або Сусьветнай гандлёвай арганізацыі; скарыстайце гэтую табліцу) і ня выдалі ў ЗША цягам 30-дзённага пэрыяду пасьля выданьня ў такой правамоцнай краіне[1]?
  2. Ці быў твор усё яшчэ пад аўтарскім правам у краіне паходжаньня на дату аднаўленьня? (глядзіце табліцу)
    • Звычайна, але не заўжды, «краіна паходжаньня» — краіне першага выданьня. Для чагосьці ўпершыню выдадзенага ў той самы дзень у больш як адной краіне гэта краіне з «найбольшымі сувязямі» з творам. Поўнае азначэньне ў Частцы 17 Зводу законаў ЗША ў параграфе 104A(h)(8).
    • Дата ЗПУК у большасьці выпадкаў — 1 студзеня 1996 году. У некаторых выпадках — пазьней. Калі сумняецеся, скарыстайце 1996 год.
    • У некаторых выпадках краіны пашыраюць тэрміны свайго аўтарскага права на дату пасьля адпаведнага ЗПУКа. Тэрмін аўтарскага права ў дзеяньні на дату ЗПУКа — той, які мае значэньне для высьвятленьня, ці быў твор пад аўтарскім правам на гэтую дату (глядзіце Вікіпэдыя:Неамэрыканскія аўтарскія правы#Даты адновы і тэрміны аховы наконт выняткаў).

Выняткі

Выняткі, у якіх аўтарскае права не аднавілі. (Калі ня можаце паказаць, што вынятак прымяняюць, мяркуйце, што яго не прымяняюць.)

  1. Ці ня меў хтосьці з творцаў або праваўласьнікаў дастатковых сувязяў (грамадзянства або пражываньня) з усялякай падлеглай ЗПУКу краінай на час стварэньня твору?
    • Зрэдку вы можаце паказаць прымальны стандарт доказу, што на час стварэньня твору ніхто з творцаў або праваўласьнікаў ня быў грамадзянінам або жыхаром (насельнікам) правамоцнай краіны (удзельніцы Бэрнскай канвэнцыі або Сусьветнай гандлёвай арганізацыі; скарыстайце гэтую табліцу)[1].
    • «Правамоцная краіна» вызначаецца цяперашнім станам краіны; «грамадзянін або жыхар правамоцнай краіны» вызначаецца станам стваральніка на час стварэньня твору.
    • Прыміце да ўвагі, што ЗША — не правамоцная краіна,а грамадзянаў ЗША, якія пражываюць у ЗША на час стварэньня замежных твораў, выключаюць з-пад аднаўленьня правоў ЗПУКам (калі няма падвойнага грамадзянства падлеглай ЗПУКу краіны).
  2. Ці ахопліваюць твор выняткам з аўтарскага права ваеннага часу пра «іншаземную маёмасьць»[2]?
    • Надта рэдка і можна ў асноўным унікаць, але існуе. Прыклады ўлучаюць «Маё змаганьне».

Прыклады

Бюро аўтарскага права ЗША кажа[3]:

Агулам тэрмін аўтарскага права ЗША для выдадзеных да 1 студзеня 1978 году твораў доўжыцца 95 гадоў ад першага выданьня.
Хоць гуказапісы, зробленыя да 1972 году, тады не ахоўвалі фэдэральным аўтарскім правам, тыя запісы атрымаюць рэшту тэрміну, які атрымалі б, калі б ахоўваліся такім аўтарскім правам пры выданьні. Напрыклад, выдадзены ў 1925 годзе гуказапіс ахоўвалі да 2020 году.
Для выдадзеных на або пасьля 1 студзеня 1978 году твораў тэрмін аўтарскага права складае жыцьцё творцы з даданьнем 70 гадоў.
Напрыклад:
З францускім расказам, упершыню выдадзеным без папярэджаньня пра аўтарскае права ў 1935 годзе, будуць абыходзіцца, як калі б той выдалі з належным папярэджаньнем і належна аднавілі, што значыць, што адноўленае аўтарскае права на яго скончыцца 31 сьнежня 2030 году (празь 95 гадоў пасьля пачатку існаваньня аўтарскага права ЗША).
Кітайскую п'есу 1983 году будуць ахоўваць да 31 сьнежня 70-га году пасьля году, у які яе творца памрэ.
Мэксыканскі гуказапіс, упершыню выдадзены ў Мэксыцы ў 1965 годзе, будуць ахоўваць да 31 сьнежня 2060 году.

Частыя пытаньні

Ці існуе звычайна сувязь між станам аўтарскага права на твор за мяжой і ў ЗША

Звычайна, не: спасылка на ЗПУК — вынятак. ЗША не маюць правіла пра карацейшы тэрмін. Стан аўтарскага права ЗША на твор звычайна цалкам асобны ад яго стану ў іншых краінах. Творы могуць быць грамадзкім набыткам у ЗША, але пад аўтарскім правам у краіне свайго паходжаньня або наадварот.

Ці абавязкова замежны твор у грамадзкім набытку ў ЗША, калі ня мае адноўленага ЗПУКам аўтарскага права

Не, не абавязкова. Нават замежныя творы могуць задавольваць усім патрэбным умоўнасьцям ЗША, каб застацца пад аўтарскім правам у ЗША (незалежна ад таго, ці тыя ўсё яшчэ пад ім у краіне паходжаньня). ЗПУК прызначаецца ахопліваць замежныя творы, якія не задаволілі ўсім патрэбным умоўнасьцям ЗША (або дзе не было дамовы). Глязіце Вікісховішча:Існае аўтарскае права.

Ці закранаюцца ўсе замежныя творы

Не:

  1. выдадзеныя да 1929 году творы не закранаюцца;
  2. не падлеглыя аўтарскаму праву ў ЗША творы не закранаюцца;
  3. адначасна выдадзеныя ў ЗША і за мяжой творы ( вызначаныя як выданьні ў ЗША цягам 30 дзён) не закранаюцца;
  4. творы, дзе ніхто з праваўласьнікаў ня меў дастатковых сувязяў з падлеглай ЗПУКу краінай (грамадзянства або жыхарства) на час стварэньня твору, не закранаюцца (глядзіце #Выняткі ў пункце 1 і прыміце да ўвагі, што ЗША — «правамоцная краіна»);
  5. творы, ахопленыя выняткам з аўтарскага права ваеннага часу пра «іншаземную маёмасьць» (глядзіце #Выняткі ў пункце 2).

Усе іншыя замежныя творы маюць адноўленае аўтарскае права ЗША (згодна з правіламі ЗША), калі яны ўсё яшчэ былі пад аўтарскім правам у краіне паходжаньня (згодна з правіламі краіны паходжаньня) на дарэчную дату ЗПУКа.

Ці магу перадаць твор пад аховай у ЗША мясцоваму праекту «Вікімэдыі»

  • Так, калі:
  1. праект мае мясцовыя запампоўкі (некаторыя праекты — не);
  2. праект мае правіла сумленнага карыстаньня (некаторыя праекты маюць такія правілы, але большасьць — не);
  3. твор падпадае пад правіла сумленнага карыстаньня.

Ці малаверагодна, што спадкаемцы мастака забясьпечаць аўтарскае права на твор пасьля сканчэньня гэтага права ў краіне паходжаньня

Забесьпячэньне аўтарскага права наогул рэдкае праз кошт падачы позвы, і шматлікія спадкаемцы ня ведаюць, што маюць правы паводле ЗПУКа ў ЗША. Тым ня менш, гэта здаралася. Глядзіце Commons:Deletion requests/File:Beit Alpha 1933.jpg. У гэтым выпадку спадкаемца ізраільскага творцы дамагаецца правоў на аўтарскае права ЗША нават пасьля яго сканчэньня ў Ізраілі (у гэтым выпадку аўтарскае права ЗША верагодна належным праз нядаўняе першае выданьне, чым праз ЗПУК, але прынцып аднолькавы). Засьцерагальны прынцып не дазваляе нам рабіць дапушчэньні, ці праваўласьнікі верагодна забясьпечаць свае правы. Пакуль праваўласьнік існуе і здатны ў прынцыпе забясьпечыць свае правы, мы маем атрымаць вольны дазвол ад яго або быць абачлівымі і выключыць твор.

Крыніцы

  1. a b Глядзіце Частку 17 Зводу законаў ЗША ў артыкуле 104A(h)(6)(D); глядзіце Частку 17 Зводу законаў ЗША ў артыкуле 104A(h)(3) наконт «правамоцнай краіны»
  2. Усялякі твор, на які аўтарскае права калісьці нележала або кіравалася Захавальнікам іншаземнай маёмасьці на які адноўленае аўтарскае права належала б ураду або яго прыладзе, — не адноўлены твор. - Частка 17 Зводу законаў ЗША ў артыкуле 104A(a)(2)
  3. Бюро аўтарскага права ЗША, Цыркуляр № 38б, «Асноўныя папраўкі ў аўтарскае права, якія зьмяшчаюцца ў ЗПУКу» (анг.)