Вікісховішча:Зьняцьцё адміністратара

From Wikimedia Commons, the free media repository
Jump to navigation Jump to search
This page is a translated version of a page Commons:Administrators/De-adminship and the translation is 100% complete. Changes to the translation template, respectively the source language can be submitted through Commons:Administrators/De-adminship and have to be approved by a translation administrator.

Shortcuts: COM:DEADMIN • COM:DESYSOP

Дзейнасьць

Выкананьне гэтай часткі правіла ажыцьцяўляецца на Вікісховішча:Адміністратары/Разьдзел бязьдзейнасьці.

У бязьдзейных адміністратараў Вікісховішча (у тым ліку з прывілеямі бюракрата, правяральніка ўдзельнікаў і прыхавальніка) здымуць правы, як і ў правіле доступу адміністратараў на Мэта. «Бязьдзейным адмінам» ёсьць той, хто зрабіў менш за 5 дзеяньняў адміна на Вікісховішчы за апошнія 6 месяцаў. Для гэтай мэты «дзеяньне адміна» — гэта дзеяньне, што патрабуе выкарыстаньня прыладаў адміна, які ўвайшоў у такую прыладу.

Аднак, калі адмін зьмяшчае паведамленьне на Дошцы абвестак адміністратараў з заявай пра адыход на тэрмін да 12 месяцаў і падачай будучай даты вяртаньня, ніякае дзеяньне ня варта прадпрымаць наконт бязьдзейнасьці да 2-х месяцаў пасьля той даты.

Хада зьняцьця адміністратара ў выніку бязьдзейнасьці

  1. Апавяшчэньне варта зьмясьціць на старонцы гутарак бязьдзейнага адміна са спасылкай на гэтае правіла і тлумачэньнем, што магчыма страціць правы адміна. Таксама варта даслаць ліст на электронную пошту. Паведамленьне і электронны ліст маюць быць на зразумелай адміну мове, калі той пазначыў у Бабілёнскай скрынцы, што не разумее па-ангельску.
  2. Правы здымуць, калі ад адміна няма адказу з запытам захаваньня правоў, які патрабуецца ў апавяшчэньні цягам 30 дзён.
  3. Правы здымуць без дадатковага апавяшчэньня, калі адмін адказвае на запыт, як патрабуецца, але затым ня робіць 5 дзеяньняў адміна цягам 6 месяцаў ад часу апавяшчэньня.

Адміністратары, якія страцілі правы празь бязьдзейнасьць, але зьбіраюцца аднавіць дзейнасьць, могуць падаць заяўку звычайным чынам.

Хада зьняцьця адміністратара ў выніку злоўжываньня

Зрэдку супольнасьць можа імкнуцца да зьняцьця адміністратара такім самым шляхам, як і да яго абраньня, калі лічыць, што адміністратар дзеіць супраць правілаў і звыкла злоўжывае становішчам. Калі ласка, прыміце да ўвагі, што гэтым парадкам варта карыстацца толькі для паважных правіннасьцяў, наконт якіх існуе пэўная згода на зьняцьцё. Калі ласка, карыстайцеся Вікісховішча:Дошка абвестак адміністратараў/Складанасьці ўдзельнікаў для асабістых скаргаў. Бюракрат можа спыняць запыты зьняцьця адміністратараў як недапушчальныя, калі тыя зрабілі без папярэдняга абмеркаваньня, што вядзе да пэўнай згоды на зьняцьцё. Папярэднія выпадкі могуць даць пэўнае настаўленьне.

Звычайныя стандарты для вызначэньня згоды не прымяняюць у запыце наконт адміністратарства, хоць гэты парадак — не галасаваньне. Замест гэтага варта скарыстаць «згоду большасьці», дзе згода звыш 50 % на зьняцьцё дастатковая, каб зьняць адміна.

Зьняцьцё правоў

Калі адмін губляе правы паводле гэтага правіла, варта ажыцьцявіць гэта шляхам запыту да бюракрата на Дошцы абвестак бюракрата. Калі адмін мае дадатковыя прасунутыя правы (бюракрата, правяральніка ўдзельнікаў, прыхавальніка), іх таксама здымуць, што варта ажыцьцявіць шляхам запыту да сьцюарда на Мэта (мясцовыя бюракраты самі ня маюць паўнамоцтваў, каб зьняць правы іншага ўдзельніка-бюракрата, правяральніка ўдзельнікаў або прыхавальніка). Былога адміна варта апавясьціць паведамленьнем на старонцы гутарак.

Глядзіце таксама