Вікісховішча:Падрыхтоўка старонкі да перакладу

From Wikimedia Commons, the free media repository
Jump to navigation Jump to search
This page is a translated version of a page Commons:Preparing a page for translation and the translation is 100% complete. Changes to the translation template, respectively the source language can be submitted through Commons:Preparing a page for translation and have to be approved by a translation administrator.

Гэта асноўныя крокі, што дапамогуць вам стварыць перакладальную старонку, якая можа атрымаць выгады ад пашырэньня перакладу:

Прачытайце дакумэнтацыю.
Сапраўды, прачытайце: тут дакладна знойдзеце ўсю інфармацыю, якая вас ужо чакае.
Ацаніце, ці пасуе старонка для перакладу і ці патрабуе яго.
Вырашыце, ці здольныя вы «перанесьці існыя пераклады» на новую сыстэму. Капіяваньне старых перакладаў на новую сыстэму можа запатрабаваць высілкаў. Калі вы ня маеце дастаткова часу ці ня можаце знайсьці прапанаваныя адзінкі перакладу ў новай сыстэме, зьвярніцеся па дапамогу. Не пачынайце, пакуль не пераканаецеся, што вы і асобы, якія пагадзіліся дапамагчы, ня змогуць перанесьці ўсё цягам некалькіх дзён, а ў выпадку з правілам — цягам некалькіх гадзінаў. Тое, ці маеце вы здольнасьці пераносу на новую сыстэму, звычайна залежыць ад:
  • аб’ёму існых перакладаў;
  • статусу існых перакладаў (састарэлыя, актуальныя);
  • даўжыні і структуры старонкі.
  • Beispiel → Example/de
  • Exemple → Example/fr
  • Ekzemplo → Example/eo
  • Eksempel → Example/da
  • Local name → English name/код мовы
Перанясіце ўсе існыя пераклады на адпаведныя падстаронкі. Прыклад: калі для Example існуе беларускі пераклад, які знаходзіцца на Прыклад, трэба перанесьці яго на Example/be-tarask, каб захаваць гісторыю старонкі і таксама выканаць патрабаваньні ліцэнзіі Creative Commons, пад якой знаходзяцца ўсе тэксты ў Вікісховішчы. Калі вы не перанесяцё яе, створаныя пашырэньнем старонкі (пасьля таго, як пачнецца пераклад на мову) мусяць быць выдаленыя, а на іхняе месца мусяць быць перанесеныя старонкі, дзе пачынаўся пераклад (перанос і выдаленьне старонак патрабуюць часовага зьняцьця пазнакі старонак для перакладу). Пасьля пераносу можна аднавіць выдаленыя вэрсіі (аб’яднаньне гісторыяў)
Падрыхтуйце старонку для перакладу. Дзеля зручнасьці перакладнікаў былі распрацаваныя пэўныя шаблёны. Далейшую дапамогу можна знайсьці ў дакумэнтацыі.
Пазначце старонку на пераклад (дзеля гэтага вам патрэбныя паўнамоцтвы адміністратара перакладаў). Тады FuzzyBot перазапіша ўсе існыя пераклады крынічнай вэрсіяй (English). Дык пасьпяшайцеся выканаць наступны крок.
Устаўце ўсе старыя пераклады ў новы інтэрфэйс. Гэта можа заняць значны прамежак часу.