Вікісховішча:Першыя крокі/Унёсак

From Wikimedia Commons, the free media repository
Jump to navigation Jump to search
This page is a translated version of a page Commons:First steps/Contributing and the translation is 100% complete. Changes to the translation template, respectively the source language can be submitted through Commons:First steps/Contributing and have to be approved by a translation administrator.


Унёсак у Вікісховішча

Калі дзеліцеся вашым творам у Вікісховішчы пад вольным дазволам, то надаеце любому дазвол выкарыстоўваць, узнаўляць, зьмяняць і прадаваць яго (пакуль той выконвае правілы дазволу).




Што дазволена ў Вікісховішчы

Можаце запампоўваць творы, якія стварылі цалкам самі. Гэта ўлучае здымкі і відэа:

  • прыродных краявідаў, жывёлаў і расьлінаў;
  • грамадзкіх постацяў і людзей, зьнятых у грамадзкіх месцах (толькі са згоды ў некаторых выпадках у залежнасьці ад мясцовых законаў);
  • карысныя або немастацкія прадметы.

Можаце таксама запампаваць графікі, мапы, дыяграмы і гук.

Што не дазволена ў Вікісховішчы

Вікісховішча ня можа прыняць працу, якая створана або грунтуецца на творы іншых асобаў, у тым ліку яго фотаздымкаў. Дапамна ня можаце запампаваць твор кагосьці іншага. Гэта ўлучае такія матэрыялы, як:

  • эмблемы;
  • вокадкі кампакт-дыскаў і лічбавых відэадыскаў;
  • прасоўвальныя здымкі;
  • здымкі экрану з тэлеперадачамі, фільмамі, лічбавых відэакружэлак і апраграмаваньнем;
  • малюнкі постацяў з коміксаў, тэлебачаньня або фільмаў, нават калі вы намалявалі іх;
  • большасьць абнародаваных у Сеціве здымкаў;
  • здымкі вас, зробленыя ня вамі (праваўласьнік — асоба, якая зрабіла фотаздымак, калі гэта не службовы твор паводле найму).

Аднак існуюць некаторыя выняткі

  • Можаце запампаваць твор кагосьці іншага, калі творца надаў дазвол любому выкарыстоўваць, узнаўляць, зьмяняць і прадаваць яго — шляхам яго выпуску пад вольным дазволам. (Але абавязкова падайце спасылку на крыніцу, дзе дазвол выкладаецца.)
  • Можаце запампаваць твор кагосьці іншага, калі той у грамадзкім набытку (звычайна надта старыя творы).
  • Можаце запампаваць вашыя фотаздымкі такіх твораў у грамадзкім набытку, як старыя будынкі, статуі і мастацтва.