Help:Пошук

From Wikimedia Commons, the free media repository
Jump to navigation Jump to search

Alemannisch | беларуская (тарашкевіца) | català | English | español | français | Nederlands | português | svenska +/−

Гэтая старонка апісвае агульную рысу тэкставага пошуку, даступную ў Спэцыяльныя:Пошук. Ад 2021 году поле пошуку выкарыстоўвае мэдыяпошук дапомна замест яго (таксама даступны праз Спэцыяльныя:МэдыяПошук).


Пошукавік Вікісховішча наогул працуе аднолькава як і пошукавік у Вікіпэдыі. Можаце наведаць старонку дапамогі ў пошуку на ангельскай Вікіпэдыі (якая асабліва падрабязная) або такую самую старонку дапамогі ў іншых Вікіпэдыях для дапамогі ў карыстаньні пошукавікам.

Выбар пошуку ў Вікісховішчы[edit]

intitle:, prefix: і выбар іншага пошуку запушчаныя ў пошуку Вікісховішча. Зьвярніце асаблівую ўвагу на выбар пошуку ўласьцівасьцяў файла. Таксама прыміце да ўвагі, што прыстаўкі адчувальныя да абставінаў. Напрыклад, вялікая літара I ў Incategory:"Cats" не спрацуе.

  • Знайдзіце старонкі, чый загаловак зьмяшчае тонкая лінія: intitle:"тонкая лінія".
  • Знайдзіце старонкі ў прасторы файлаў, чый загаловак пачынаецца з 3-х літараў б ы к: prefix:file:бык.
  • Пошук відэазапісаў з «акулай»: акула filetype:video.
  • Пошук «кветак», дзе файлы 16-бітныя: кветка filebits:16.
  • Пошук «зорак», дзе файлы ў выглядзе пераноснага дакумэнта (ВПД, анг. PDF): зоркі filemime:pdf.
  • Знайдзіце артыкулы не ў катэгорыі «Мюзыклы», але ў катэгорыі «1920»: incategory:"1920" -incategory:"musicals".
    Прыміце да ўвагі, што знак мінусачастка прыстаўкі; не ўстаўляйце прагал між знакам мінуса і рэштай тэксту.
  • Знайдзіце відэазапісы з Эйфэлевай вежай не ў катэгорыі «Эйфэлева вежа»: "eiffel tower" filetype:video -incategory:"eiffel tower".
    Прыміце да ўвагі, што вынікі будуць улучаць відэазапісы з падкатэгорыяў катэгорыі «Эйфэлева вежа».
  • Знайдзіце старонкі ў прасторы назваў «Дапамога», чый загаловак, тэкст або мэдыязьмест утрымлівае дакладны выраз панарама: help: "панарама".
    Можаце пашукаць у нешукальнуй дапомна прасторы назваў шляхам уводу перад вашым ключавым словам найменьня прасторы назваў (магчымасьць падае :mw:Пашырэньне:ПошукДадатковаПН ад 25 лютага 2013 году).
  • Знайдзіце скапіваныя зь «Піксабухты» выявы, якія ня маюць улучанага шаблёну {{Pixabay}}, пошук знарок абмежавалі прасторай назваў «Файл»: file: incategory:"images from pixabay" -hastemplate:pixabay.
    Тло: некаторыя тэхнічныя катэгорыі прызначаюцца для даданьня ў файл толькі шляхам улучэньня належнага шаблёну.

Пошук з выкарыстаньнем структураваных зьвестак[edit]

Скарыстайце ключавое слова haswbstatement, каб шукаць з выкарыстаньнем заяваў структураваных зьвестак. Напрыклад, скарыстайце haswbstatement:P180=Q146, калі жадалі знайсьці ўсе выпадкі depicts (P180) Q146. Скарыстайце haswbstatement:P275=Q6938433, каб знайсьці ўсе прыклады copyright license (P275) Q6938433.

Дзейныя паляпшэньні пошуку ў Вікісховішчы[edit]

  • Доўгія назвы выявы і файла ў катэгорыях магчыма запусьціць ва ўкладцы прыладаў у наладах.
  • Перасячэньні катэгорыяў можа паказаць дапомная прылада Дапамога:ХуткаВКП.
  • Перасячэньні катэгорыяў, падкатэгорыяў і ключавых словаў магчыма пабачыць праз прыладу Глыбокакат ([1]).
  • Парады і вынікі пошуку магчыма прызначыць адчыняцца ў новых укладках аглядніка: MediaWiki talk:Search-results-new-tab.js.
  • Вонкавы пошук («Гугл») магчыма таксама запусьціць ва ўкладцы прыладаў у наладах.

Прапанаваныя паляпшэньні пошуку ў Вікісховішчы[edit]

Іншыя спасылкі[edit]