ВікіСховішча:Вікі любіць славутасьці-2024
ВЛС-2024 | Краіны-ўдзельніцы | Загружаныя выявы | Арганізатары | ЧаПы | Служба дапамогі | Для арганізатараў |
Вітаем на партале ВікіСховішча пра Вікі любіць славутасьці-2024! Вікі любіць славутасьці (ВЛС) — адкрытае фотаспаборніцтва пра помнікі культурнай спадчыны, арганізаванае аддзяленьнямі і групамі Вікімэдыі. У 2010 яно было зладжанае ў Нідэрляндах, пасьля чаго паўстаў агульнаэўрапейскі конкурс. А ўжо з 2012 ён штогод ладзіцца па ўсім сьвеце! Гэта найбуйнейшы сусьветны фотаконкурс, і спадзяёмся, што і сёлета ён прыцягне вялікую колькасьць удзельнікаў. Мэта конкурсу: заклікаць супольнасьць — чытачоў і карыстальнікаў Вікіпэдыі, фатографаў, аматараў і інш. — рабіць здымкі помнікаў культурнае спадчыны і загружаць іх у Вікісховішча, адкуль імі можна будзе карыстацца ў Вікіпэдыі ды іншых праектах Вікімэдыі. Як можна паўдзельнічаць у фотаконкурсе, чытайце на ягонай вэб-бачыне. Калі хочаце паведаміць пра сваю зацікаўленасьць і даведвацца пра апошнія навіны, пакіньце свае кантакты ў Вікісховішча:Вікі любіць славутасьці 2024/Краіны-ўдзельніцы, а для дапамогі па каардынацыі вашых нацыянальных конкурсаў існуе сьпіс рассылкі для нацыянальных арганізатараў. |
Ці ўдзельнічае мая краіна ў 2024?
Магчыма! Паглядзіце ў абноўленым сьпісе ўдзельніц!
Чаму мая краіна не бярэ ўдзелу ў 2024?
Вікі любіць славутасьці ладзіць фэдэратыўным чынам, то бок ягоная арганізацыя залежыць ад добраахвотнікаў у кожнай краіне. Ахвочыя мясцовыя каманды зьвязваюцца з арганізацыямі аховы культурнай спадчыны ды ўладамі, ствараюць у Вікіпэдыі сьпіс помнікаў, залучаюць партнэраў ды спонсараў, заклікаюць да ўдзелу ўсіх ахвочых.
Для арганізатараў
На асобнай падстаронцы мы дадалі падрабязьнейшую інфармацыю, як можна арганізаваць Вікі любіць славутасьці-2024 у вашай краіне.