Template:PD-Belarus/be-tarask

From Wikimedia Commons, the free media repository
Jump to navigation Jump to search
Public domain
Гэты твор знаходзіцца ў грамадзкім набытку ў Беларусі паводле закону № 370-XIII Рэспублікі Беларусь ад 16 траўня 1996 (са зьмяненьнямі) аб аўтарскіх і сумежных правох, паколькі тэрмін абароны аўтарскіх правоў мінуў альбо абарона не прадастаўлялася.

Артыкул 22. Тэрмін аховы аўтарскага права

1. Права аўтарства, права на ймя і права на абарону рэпутацыі аўтара ахоўваюцца бестэрмінова.

Маёмасныя правы дзейнічаюць цягам усяго жыцьця аўтара і 50 гадоў пасьля ягонай сьмерці, акрамя выпадкаў, прадугледжаных гэтым артыкулам.

2. У дачыненьні да ананімнага твору ці твору пад псэўданімам тэрмін аховы складае 50 гадоў з моманту першага правамоцнага апублікаваньня твору.

У адсутнасьць правамоцнага публікаваньня цягам 50 гадоў з моманту стварэньня такога твору тэрмін аховы складае 50 гадоў з моманту першага давядзеньня твору да ўсеагульнага ведама са згоды аўтара ў форме інакшай, чым апублікаваньне.

Пры адсутнасьці пазначанага правамоцнага публікаваньня і любога іншага давядзеньня да ўсеагульнага ведама са згоды аўтара цягам 50 гадоў з моманту стварэньня такога твору тэрмін аховы складае 50 гадоў з моманту стварэньня твору.

Калі цягам пазначанага тэрміну аўтар ананімнага твору ці твору пад псэўданімам раскрые ўласную асобу ці ягоная асоба ня будзе выклікаць сумненьняў, тады прымяняецца пункт 1 гэтага артыкулу.

3. Маёмасныя правы на твор, створаны ў суаўтарстве, дзейнічаюць цягам усяго жыцьця і 50 гадоў пасьля сьмерці апошняга аўтара, які перажыў іншых суаўтараў.

4. Адлік тэрмінаў, прадугледжаных гэтым артыкулам, пачынаецца зь 1 студзеня году, наступнага за годам, у якім меў месца юрыдычны факт, што зьяўляецца падставаў для пачатку адліку тэрміну.

Артыкул 23. Грамадзкі набытак

1. Аўтарскае права пераходзіць у спадчыну. Не пераходзіць у спадчыну права аўтарства, права на імя і права на абарону рэпутацыі аўтара. Нашчадкі аўтара і выканаўцы тэстамэнту маюць права зьдзяйсьняць абарону дадзеных правоў. Гэтыя паўнамоцтвы нашчадкаў і выканаўцаў тэстамэнту тэрмінам не абмежаваныя.

Пры адсутнасьці нашчадкаў аўтара абарону дадзеных правоў зьдзяйсьняе адмыслова ўпаўнаважны на тое дзяржаўны ворган Рэспублікі Беларусь.

2. Аўтор мае права ў тым жа парадку, у якім прызначаны выканаўца запавету, прызначыць асобу, на якую ён ускладае ахову сваіх асабістых немаёмасных правоў пасьля сваёй сьмерці. Гэтая асоба выконвае свае паўнамоцтвы пажыцьцёва.

You must also include a United States public domain tag to indicate why this work is in the public domain in the United States. Note that this work might not be in the public domain in countries that do not apply the rule of the shorter term and have copyright terms longer than life of the author plus 50 years. In particular, Mexico is 100 years, Jamaica is 95 years, Colombia is 80 years, Guatemala and Samoa are 75 years, Switzerland and the United States are 70 years, and Venezuela is 60 years.


беларуская | беларуская (тарашкевіца)‎ | English | русский | 简体中文 | +/−

Flag of Belarus
NOTE: Please do not use this template directly! This is just for translation. Use {{PD-Belarus}} instead.