Вікісховішча:Вікі любіць Зямлю-2020

From Wikimedia Commons, the free media repository
Jump to navigation Jump to search
This page is a translated version of a page Commons:Wiki Loves Earth 2020 and the translation is 97% complete. Changes to the translation template, respectively the source language can be submitted through Commons:Wiki Loves Earth 2020 and have to be approved by a translation administrator.
Wiki Loves Earth

Shortcut: COM:WLE2020

Вікі любіць Зямлю-2020

 

Краіны-ўдзельніцы

 

Правілы і ЧаП

 

Organise

 

Пераможцы

 

Зьвяжыцеся з намі

Краіны-ўдзельніцы 2020 году
Інфаграфіка аб тым, як узяць удзел у «Вікі любіць Зямлю»
Запрашаем у Вікі любіць Зямлю-2020!

«Вікі любіць Зямлю» («ВЛЗ») — штогадовае міжнароднае фотаспаборніцтва, якое ладзіцца ў траўні-чэрвені аддзяленьнямі Вікімэдыі, суполкамі і мясцовымі дабраахвотнікамі-вікіпэдыстамі па ўсім сьвеце. Удзельнікі фатаграфуюць мясцовыя помнікі прыроды і маляўнічыя краявіды у сваіх краінах і загружаюць іх у Вікісховішча. Мясцовыя арганізатары ў кожнай краіне ладзяць асобныя спаборніцтвы, таму тэрміны, правілы і ўзнагароды могуць крыху адрозьнівацца.

Асноўнай задачай спаборніцтва ёсьць збор здымкаў помнікаў прыроды, такіх як прыродныя запаведнікі, прыродаахоўныя тэрыторыі, нацыянальныя паркі, маляўнічыя краявіды і адметныя сады, каб праілюстраваць артыкулы ў агульнасусьветнай вольнай энцыкляпэдыі Вікіпэдыя і іншых праектах Фундацыі «Вікімэдыя».

Засяроджаемся ня толькі на аб’ектах дзяржаўнага значэньня, але і на любых ахоўных тэрыторыях мясцовага ўзроўню ды на шырэйшым абшары разнастайных прыродных аб’ектаў: лясоў, паркаў, садоў, гор, пячораў ці любых іншых ахоўваных у вашай краіне зонаў. Такім чынам, большасьць удзельнікаў зможа знайсьці каля сябе некалькі помнікаў прыроды.

Папярэдні графік
  • 1 траўня — 31 ліпеня: нацыянальныя спаборніцтвы. Глядзіце адмысловы графік для кожнай краіны.
  • Канец жніўня: апошні тэрмін для заявак на старонцы Пераможцы.
  • Кастрычнік-лістапад: апошні тэрмін для міжнародных вынікаў
Правілы
  • Правілы для міжнароднай часткі абнародуюцца тут. Мясцовыя спаборніцтвы могуць мець свае ўласныя правілы, намінацыі і тэрміны.
Узнагароды
  • ::UPD: Due to the pandemic, it is not certain when the next Wikimania will take place. Therefore an Amazon voucher is the prize for the 1st place winner.
  • 1-ы пераможца атрымае поўную стыпэндыю на ўдзел у «Вікіманіі-2021» або ваўчэр на «Амазоне» на такую ж суму. Іншыя ўзнагароды таксама будуць у выглядзе ваўчэраў на «Амазоне» (сума залежыць ад занятага месца). Акрамя таго, прадугледжваюцца ўзнагароды па краінах. Мясцовыя арганізатары могуць узнагародзіць пераможцаў мясцовых тураў.
Загружаныя выявы
Як прыняць удзел
Афіцыйная бачына
Згадкі ў прэсе

Адмова ад адказнасьці:Гэтае спаборніцтва большасьцю ладзіцца добраахвотнікамі, таму арганізатары захоўваюць права зьмяніць гэтыя правілы або скасаваць спаборніцтва на сваё аднаасобнае меркаваньне, нават пасьля яго пачатку. Арганізатары не нясуць адказнасьці за забесьпячэньне спонсарамі ўсялякіх узнагародаў і ня маюць ніякіх абавязкаў датычна гэтага спаборніцтва. Ні правілы, ні штосьці на гэтых старонках не складае прапанову стварыць праўна забавязальныя дачыненьні з усялякім з арганізатараў. Сябры журы ня маюць права атрымліваць узнагароду (хоць яны ў астатнім запрашаюцца да ўнёску выяваў).