Commons:Wiki Loves Earth 2021 in Belarus

From Wikimedia Commons, the free media repository
Jump to navigation Jump to search
Outdated translations are marked like this.
Пазначальнік на мапе
Пазначальнік на мапе

«Вікі любіць Зямлю» — штогадовае міжнароднае фотаспаборніцтва, якое ладзіцца ў траўні—ліпені аддзяленьнямі «Вікімэдыі», суполкамі і мясцовымі дабраахвотнікамі-вікіпэдыстамі па ўсім сьвеце. Удзельніцы і ўдзельнікі фатаграфуюць мясцовыя помнікі прыроды і маляўнічыя краявіды ў сваіх краінах і загружаюць іх у Вікісховішча. Мясцовыя арганізатары ў кожнай краіне ладзяць асобныя спаборніцтвы, таму тэрміны, правілы і ўзнагароды могуць крыху адрозьнівацца.

Асноўная задача спаборніцтва — збор здымкаў помнікаў прыроды, такіх як прыродныя запаведнікі, прыродаахоўныя тэрыторыі, нацыянальныя паркі, маляўнічыя краявіды і адметныя сады, каб праілюстраваць артыкулы ў агульнасусьветнай вольнай энцыкляпэдыі Вікіпэдыі й іншых праектах Фундацыі «Вікімэдыя». Засяроджваемся ня толькі на мясьцінах дзяржаўнай значнасьці, але і на любых прыродаахоўных землях мясцовага ўзроўню, а таксама на шырэйшым абшары разнастайных прыродных мясьцінаў: лясоў, паркаў, садоў, гор, пячораў ці любых іншых прыродаахоўных мясцовасьцяў Беларусі. Такім чынам, большасьць удзельніцаў і ўдзельнікаў зможа знайсьці каля сябе некалькі помнікаў прыроды.

Правілы ў Беларусі

Кожны пададзены здымак мае:

  1. быць зьнятым і загружаным самастойна;
  2. быць загружаным у Вікісховішча ад 1 чэрвеня 2021 году а 00:00 да 31 ліпеня 2021 году а 23:59 паводле беларускага часу (UTC+3);
  3. быць пад вольнай ліцэнзіяй;
  4. зьмяшчаць вызначаны заказьнік, помнік прыроды або іншы прыродаахоўны абшар Беларусі.

Можна ўдзельнічаць у спаборніцтве зь некалькімі здымкамі прыродаахоўных тэрыторыяў Беларусі. Таксама варта мець дзейны адрас электроннай пошты ў Наладах уліковага запісу. Да 1 верасьня 2021 году журы абвяшчае 10 мясцовых пераможцаў на Commons:Wiki Loves Earth 2021/Winners для ўдзелу ў міжнародным коле фотаспаборніцтва ад Беларусі. На ўзнагароду могуць вылучацца здымкі з разрозьненьнем прынамсі 2 мэгапіксэлы. Пры вызначэньні пераможцаў спаборніцтва журы прымае да ўвагі: тэхнічную якасьць (выразнасьць, выкарыстаньне сьвятла і пэрспэктывы), непаўторнасьць і карыснасьць выявы для Вікіпэдыі. Пераможцы беларускага кола «Вікі любіць Зямлю» атрымаюць узнагароды на суму:

  • 200 $ — за 1-е месца;
  • 120 $ — за 2-е;
  • 80 $ — за 3-е.

Спадарожна ў Беларускай Вікіпэдыі цягам чэрвеня—ліпеня ладзіцца тэматычнае спаборніцтва ў стварэньні артыкулаў аб прыродаахоўных тэрыторыях Беларусі.

Урэшце можна запампоўваць здымкі ў адмысловай сусьветнай намінацыі пра чалавечы ўплыў на прыроду і прыродаахову, якая ўлучае такія прадметы, як:

  1. закранутыя разбурэньнем прыроды людзі, на дабрабыт і здароўе якіх уплывае зьмяненьне навакольля, і прыхільніцы(-кі) прыродааховы;
  2. зьнікненьне краявідаў і падзел экасыстэмаў;
  3. разбурэньне здабывальнай прамысловасьцю і забруджаньнем;
  4. страта біяразнастайнасьці;
  5. зьмяненьне краявідаў і экасыстэмаў праз чалавечы ўплыў, а таксама чалавечага досьведу прыроднай прасторы, водных шляхоў і надвор’я праз глябальнае пацяпленьне (кампанія «Вікі дзеля правоў чалавека» пры падтрымцы Праграмы навакольля і Рады правоў чалавека ААН).

Мясцовыя добраахвотнікі: User:Kazimier Lachnovič і User:Renessaince (журы), User:W (абвесткі).

Summary for international participants

Local contest takes place in June-July, 2021.

Вонкавыя спасылкі