Вікісховішча:Файлы ў грамадзкім набытку

From Wikimedia Commons, the free media repository
Jump to navigation Jump to search
This page is a translated version of a page Commons:PD files and the translation is 82% complete. Changes to the translation template, respectively the source language can be submitted through Commons:PD files and have to be approved by a translation administrator.
Outdated translations are marked like this.

Тут у Вікісховішчы грамадзкі набытак (ГН) значыць, што файл не пад аўтарскім правам і вольна даступны для ўсялякага карыстаньня. Файлы ў ГН абгрунтоўваюць, што файл насамрэч — грамадзкі набытак. Гэта карысна ў выпадках, калі крыніца згубленая або стала недаступнай. Ад выяваў у ГН не патрабуюць мець шаблён ГН.

Гэты парадак правярае вольны стан аўтарскага права на запампаваныя ў Вікісховішча файлы. Гэта можа зрабіць усялякі адмін Вікісховішча (Вікісховішча:Адміністратары), у тым ліку бюракраты, правяральнікі ўдзельнікаў і прыхавальнікі) або давераны ўдзельнік (ухваленыя супольнасьцю ўдзельнікі).

Хада агляду ГН ручная. Меркі праверкі маюць быць строгімі і пакідаць мала, калі наогул, месца для сумневу наконт стану файла ў ГН. Усе такія чыньнікі, як вартасьць выявы, наколькі надзейны запампоўвальнік, законы краіны, адкуль узялі файл і прамежак часу між запампоўкай і адкрыцьцём магчыма несвабоднага стану, дарэчныя пры рашэньні, што рабіць з гэтымі выявымі. Аглядальнікі таксама могуць прыбраць шаблён ГН з файлаў, памылкова пазначаных у якасьці ГН.

Станаўленьне даверным удзельнікам

Удзельнікі могуць падаць заяўку, каб стаць аглядальнікамі, на Вікісховішча:Агляд дазволу/запыты (анг.).

У аглядальнікаў, якія звычайна памылкова пазначаюць выявы, могуць адклікаць іх паўнамоцтвы.

Дзе папрасіць агляду грамадзкага набытку

Катэгорыя «Файлы ў ГН для агляду» пералічвае выявы для агляду. Удзельнікі могуць пералічыць выявы ў гэтай катэгорыі, каб праверыць стан ГН з усялякай прычыны, улучна з выявамі, чый стан у ГН можа быць сумнеўным. Некаторыя ўдзельнікі могуць запампаваць выявы, на якія ня маюць правоў, і затым надаць тыя выявы ў якасьці вольных.

Зьвязаныя з аглядам грамадзкага набытку спасылкі

Рэкамэндацыі

  • Апісаньне мае быць дастатковым.
  • Крыніца мае прысутнічаць.
  • Дата мае прысутнічаць, выкарыстаньне «каля» дапушчальнае.
  • Творца мае прысутнічаць, «невядомы» дапускаецца, калі творцу немагчыма разважна вызначыць, а ніякія іншыя чыньнікі ня ставяць стан ГН пад пытаньне.
  • Дазвол мае быць чынным шаблёнам ГН.
  • Выявы, больш не даступныя падчас разгляду, варта пазначыць у якасьці магчыма несвабодных у чаканьні рашэньня, што рабіць зь імі на Гутарка Вікісховішча:Файлы ў ГН.
  • Калі выява — мастацтва ў ГН, то мае трымацца рэкамэндацыяў у Вікісховішча:Калі карыстацца шаблёнам «PD-Art». Калі тая — 2-вымерная праца ў 3-вымернай рамцы, пазначце яе шаблёнам {{Non-free frame}} («Несвабодная рамка») для ачысткі.

Спасылкі на дазволы ГН

Вэб-спасылкі

Адна са складанасьцяў, калі правяраюць дазволы выяваў з вэб-бачынаў, у тым, што вэб-бачына можа спыніць існаваньне. Гэта адна з асноўных прычынаў, чаму паўстаў агляд ГН. Зьмясьціўшы шаблён агляду ГН на файле, аглядальнік па сутнасьці кажа, што праверыў працу і даступнасьць вэб-бачыны падчас агляду (калі тая была крыніцай). Шаблён агляду ГН мае суняць будучыя турботы аб правамоцнасьці стану ГН у выпадку, калі вэб-бачына наогул спыніць існаваньне або зьменіць будову свайго УЛР.

Вызначэньне грамадзкага набытку ў ЗША (і аўтарскія правы)

Амэрыканскія аўтарскія правы на ўпершыню выдадзеныя ў ЗША працы, за выняткам гукавых твораў
Год першага выданьня
Заўвага: выданьне — не стварэньне
Працягласьць аўтарскага права
  • Да 1929 году
  • У 1929—1963 гадох: без папярэджаньня або зь ім, але не падоўжаныя цягам 28 гадоў пасьля першага выданьня
  • У 1964—1977 гадох: без папярэджаньня
  • З 1978 году да 1 сакавіка 1989 году: без папярэджаньня і ўліку цягам 5 гадоў пасьля першага выданьня
Праца ўвайшла ў грамадзкі набытак ЗША
  • У 1929—1963 гадох: з папярэджаньнем і падаўжэньнем
  • У 1964—1977 гадох: з папярэджаньнем
Пад аўтарскім правам на 95 гадоў пасьля першага выданьня
  • З 1978 году да 1 сакавіка 1989 году: стварэньне да 1978 году з папярэджаньнем або безь яго, але з улікам цягам 5 гадоў пасьля першага выданьня
  • Ад 2 сакавіка 1989 году да 2002 году: стварэньне да 1978 году
  • Калі творца невядомы, пад аўтарскім правам да пазьнешага з абодвух: 70 гадоў п.с.т. або 31 сьнежня 2047 году
  • Калі творца невядомы або аўтарства карпаратыўнае, да ранейшага з наступнага: 95 гадоў пасьля першага выданьня або 120 гадоў пасьля стварэньня, але не раней за 31 сьнежня 2047 году
  • З 1978 году да 1 сакавіка 1989 году: стварэньне пасьля 1977 году з папярэджаньнем або безь яго, але ўлучанага цягам 5 гадоў пасьля першага выданьня
  • Ад 2 сакавіка 1989 году да 2002 году: стварэньне пасьля 1977 году
  • Нявыдадзенае да 2003 году (напрыклад, упершыню выдалі пасьля 2002 году)
  • Калі творца невядомы, пад аўтарскім правам на 70 гадоў п.с.т.
  • Калі творца невядомы або аўтарства карпаратыўнае, да ранейшага з наступнага: 95 гадоў пасьля першага выданьня або 120 гадоў пасьля стварэньня
п.с.т.: «пасьля сьмерці творцы»
  • Зьвярніцеся да табліцы аб праве на амэрыканскія працы; напрыклад, на ўпершыню выдадзеныя ў ЗША (або нявыдадзеныя дагэтуль)
  • Замежная праца мае быць у грамадзкім набытку ў ЗША і зыходнай краіне, каб яе захоўвалі ў Вікісховішчы.
  • Выданьне абазначае законны распаўсюд копіяў працы сярод грамадзкасьці.

Упершыню выдадзеныя па-за ЗША працы

1. Ці выдалі гэтую замежную працу ўпершыню з 1929 па 1977 год?

Так: 2-і крок.
Не: 5-ы крок.

2. Ці ўлічылі і падоўжылі аўтарскія правы ў ЗША на гэтае замежнае выданьне 1929—1977 гадоў?

Так: аўтарскае права ЗША доўжыцца да 95 гадоў пасьля выданьня (напрыклад, грамадзкі набытак толькі зь 96-га году ад выданьня).
Не: 3-і крок.

3. Ці выдалі ў ЗША цягам 30 дзён ад выданьня за мяжой гэтую ўлічаную замежную працу не пад аўтарскім правам ЗША 1929—1977 гадоў?

Так: шаблён грамадзкага набытку {{PD-URAA-Simul}}.
Не: 4-ы крок.

4. Ці была ў грамадзкім набытку сваёй краіны на 1 студзеня 1996 году гэтая ўлічаная замежная праца не пад аўтарскім правам ЗША 1929—1977 гадоў[1]?

Так: шаблён грамадзкага набытку {{PD-1996}}.
Не: аўтарскае права ЗША доўжыцца да 95 гадоў пасьля выданьня (напрыклад, грамадзкі набытак толькі зь 96-га году ад выданьня).

Ці была ў грамадзкім набытку сваёй краіны на 1 студзеня 1996 году гэтая замежная праца, створаная пасьля 1977 году[1]?

Так: шаблён грамадзкага набытку {{PD-1996}}; аднак табліца Корнэла ўнікае ўдакладненьня пра замежную працу ў грамадзкім набытку, выдадзеную з папярэджаньнем пра аўтарскае права ў гэты час.
Не: аўтарскае права ЗША доўжыцца да 70 гадоў пасьля сьмерці творцы або да 95 гадоў ад выданьня, калі тая ва ўласнасьці прадпрыемства.

Заўвагі

  1. a b Зьвярніце ўвагу на дату; для аўстралійскіх працаў наступствы закону 2008 году не пакрываюць гэтай мяжы 1996 году, таму толькі аўстралійскія працы да 1945 году могуць адпавядаць адрэзку паводле Закону аб Пагадненьнях Уругвайскага кола.

Крыніцы выяваў у грамадзкім набытку

Вядомыя крыніцы грамадзкага набытку

Тут сьпіс вэб-бачынаў, якія выпускаюць свае файлы ў грамадзкі набытак: УЛР сьпісу, назва бачыны і спасылка, якая даказвае, што ўсе файлы — грамадзкі набытак.

Верагодныя крыніцы грамадзкага набытку

Тут сьпіс вэб-бачынаў, якія зьмяшчаюць шмат файлаў у грамадзкім набытку. ПРАВЯРАЙЦЕ СТАН ГРАМАДЗКАГА НАБЫТКУ перад пазначэньнем шаблёнам агляду ГН: УЛР сьпісу, назва бачыны і спасылка, якая пазначае стан дазволу на вэб-бачыне.

  • Гістарычны цэнтар Вайскова-марскога флёту ЗША: разьмяшчае шмат выяваў у ГН, асабліва датычныя Вайскова-марскога флёту і марской пяхоты ЗША. Аднак той таксама перасьцерагае, што некаторыя выявы могуць ня быць грамадзкім набыткам, гэта можа асабліва датычыць замежных выяваў Вайскова-марскога флёту. Пераправярайце такія выявы, каб упэўніцца ў стане іх ГН перад запампоўкай сюды.
  • Бібліятэка Кангрэсу ЗША: разьмяшчае шмат выяваў у ГН, але раіць людзям пераправяраць[2]. Аднак няма вядомых абмежаваньняў на здымкі са збору Бэйна (глядзіце вышэй).
    Зьвязаны шаблён: крыніца — {{LOC-image}}.
  • Нацыянальныя архівы ЗША (Лічбавыя скляпеньні, Архіўны пошук): зьмяшчае большасьцю выявы ў ГН; аднак таксама разьмяшчае нямецкія запісы, захопленыя падчас Другой сусьветнай вайны, і некалькі матэрыялаў друку пад аўтарскім правам[3].
    Зьвязаны шаблён: крыніца — {{NARA-image}}.
  • Бібліятэка выяваў грамадзкага здароўя: большасьць яе выяваў у грамадзкім набытку (выкананая фэдэральнымі супрацоўнікамі ў ходзе службы працы); гэтыя выявы выразна пазначаюць у такой якасьці[4].
    Зьвязаныя шаблёны: крыніца — {{CDC-PHIL}}; дазвол — {{PD-USGov-HHS-CDC}}.
  • Служба распаўсюду наглядных зьвестак абароны: галоўнае сховішча амэрыканскіх вайсковых здымкаў. Прыміце да ўвагі, што толькі зробленыя амэрыканскім вайсковым пэрсаналам здымкі (або выразна заяўленыя для выпуску вайсковымі ведамствамі) дакладна ў грамадзкім набытку[5]. Прызнананыя за невядомымі або невайсковымі ўстановамі выявы могуць быць пад аўтарскім правам і патрабаваць далейшага высьвятленьня.
  • Нацыянальная ўправа паветраплаваньня і космасу (НУПК): мультымэдыя на гэтай бачыне ў грамадзкім набытку, нават асабістыя вэб-старонкмі; аднак знакі адрозьненьня НУПК, былы лягатып і пячатка НУПК пад абмежаваньнямі ў іх карыстаньні[6]. Больш таго, некаторыя падстаронкі выкарыстоўваюць выявы пад аўтарскім правам (з пазначэньнем аўтарства) і зьмяшчаюць уласную адмову ад адказнасьці[7][8].
    Зьвязаныя шаблёны: крыніца — {{NASA-image}}; дазвол — {{PD-USGov-NASA}}.
  • Збор мапаў Бібліятэкі імя Пэры і Кастаньеды: зьмяшчае мапы амаль кожнай часткі сьвету зь яснай пазнакай творцаў мапаў. Большасьць зь іх у грамадзкім набытку, бо з атлясаў да 1929 году або ад ЦРУ і іншых фэдэральных службаў ЗША.
  • Грамадзянская вайна ў ЗША: разьмяшчае шматлікія старонкі «Штотыднёвіка Харпэра», асабліва ўсе выданьні 1861—1865 гадоў (Амэрыканская грамадзянская вайна). Сканы часопісаў у грамадзкім набытку. Прыміце да ўвагі, што фотаздымкі могуць быць пад аўтарскім правам у залежнасьці ад году першага выданьня (глядзіце разьдзел вышэй), калі не сустракаюцца ў«Штотыднёвіку Харпэра» або іншых выданьнях да1929 году.
    Зьвязаны шаблён: {{PD-US}}.

Глядзіце таксама